Суббота, 17 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Жырандоля”: дзясяты выпуск

  • Воскресенье, 09 сентября 2018 09:13

Пабачыў свет чарговы выпуск літаратурнага альманаха “Жырандоля”, які быў заснаваны Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі яшчэ ў 2008 годзе.

Адметнасць сёлетняга выпуска і ў тым, што ён прысвечаны светлай памяці заснавальніцы альманаха – вядомай беларускай пісьменніцы Ніны Мацяш, якой сёлета споўнілася б 75 гадоў. Творы каля трыццаці аўтараў Берасцейшчыны аб’яднала гэта аўтарытэтнае выданне. З вершамі выступаюць Ігар Шарай, Ірына Ляшкевіч, Ірына Сідарчук, Васіль Ермашук, Ігар Сідарук, Аляксандр Рызо і іншыя вядомыя і меней вядомыя аўтары. Прадстаўлена падборкай з сямі твораў і паэзія Ярыны Дашынай. Шкада, што гэтая таленавітая паэтэса, якая ў свой час уразіла чытача зборнікам “Графіці на сэрцы”, друкуецца не так часта. Але тым каштоўней сустрэча з яе творамі на старонках “Жырандолі”. Між іншым, вершы Я. Дашынай перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, балгарскую, нямецкую і шведскую мовы.

А ўвогуле ў “Жырандолі” знайшлося месца і творам, адрасаваным юнаму чытачу, і драматургіі, і сатыры і гумару, і літаратурна-крытычным і гісторыка-літаратурным матэрыялам. З цікавымі ўспамінамі пра Алеся Каско выступае Васіль Дэбіш – “Межавыя знакі Алеся Каско”.

Асобна ў дзясятай “Жырандолі” вылучаны пераклады. Валянціна Осіпава пераклала з украінскай вершы Таццяны Якавенкі, Яўген Бяласін – з нямецкай пераклаў вершы Фрыдрыха Шылера. Алеся Фагот пераўвасобіла на беларускую мову вершы польскай літаратаркі Ганны Свіршчынскай. Алеся Фагот звярнулася і да твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Віславы Шымборскай – “Жаночы партрэт” і “На Бабілёнскай вежы”.

Сяргей Шычко

Прочитано 1197 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии