Суббота, 17 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вершы Марыі Кобец надрукавалі ў Саудаўскай Аравіі, Італіі, Албаніі, Мексіцы

  • Понедельник, 10 сентября 2018 10:04

Тры вершаваныя творы паэткі з Пінскага Палесся “Прабач мяне, Неба, прабач!”, “Сонца”, “***Словы Вашыя – гукі ўрачыстай малітвы…” у перакладзе вядомай італьянскай паэтэсы Клаўдзіа Пічына  былі зроблены з падрадкоўнікаў на англійскай мове і змешчаны на італьянскім літаратурным інтэрнэт-партале.  

Гэтая ж нізка вершаў  таксама была размешчана на электронным рэсурсе вядомага албанскага аўтара, рэдактара, мецэната Агрона Шэле Galaktika Poetike "ATUNIS".  Рэдактар сайта жыве ў Бельгіі, Інтэрнэт-рэсурс  зарэгістраваны ў Албаніі, кантэнт электроннага сродка масавай інфармацыі рэгулярна папаўняецца  паэтычнымі перакладнымі  навінкамі з усяго свету. 

Названая нізка твораў у перакладзе Раеда Аніса Аль-Яшы (Саудаўская Аравія) на арабскую мову, былі змешчаны і на  адным сучасных электронных рэсурсаў гэтай краіны SOBRA NEWS. Дырэктар інтэрнэт-парталу  Habeeb Mahmood з’яўляецца адным найбольш вядомых рэдактараў у Саудаўскай Аравіі, а таксама былым рэдактарам газеты  AlSharq. Інтэрнэт-выданне  з’яўляецца шырока вядомым ў арабскіх краінах, так як мае канцэпцыю “ад супольнасці да супольнасці”.

Яшчэ адна публікацыя  Марыі Кобец зусім нядаўна з’явілася ў Мексіцы. Верш “Істота” змешчаны ў літаратурным раздзеле газеты Siempre Libres Puerto Vallarta. Над публікацыяй парупiўся паэт з Пуэрта-Вальярта Рауль Джыбран. Акрамя твора аўтаркі на старонцы газеты змешчаны вершы яшчэ двух паэтаў: Miao-yi Tu з Тайвані і  Roberto Resendiz з Мексікі. 

У хуткім часе вершы Марыі Кобец у перакладзе на бенгальскую, турэцкую мовы і хіндзі з’явяцца ў спецыялізаваных літаратурных выданнях Бангладэш, Індыі і Турцыі.

 

Наталля Мілеўская

Марыя Кобец

Паэт, перакладчык, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаўрэат Брэсцкай абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Кроплі”, “Палыновая квецень”, “У белым ветразі завей...”. У перакладах асобныя творы  друкаваліся ў Азербайджане, Дагестане, Расіі, Польшчы, Сербіі, Чарнагорыі, Туркменістане, Чачні, Чувашыі.

 

Клаўдзіа Пічына

Паэт, перакладчык, публіцыст, літаратуразнаўца, аўтар 11-ці кніг паэзіі, у тым ліку на італьянскай, сербскай, македонскай, англійскай, французскай, турэцкай мовах. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы  18-ці анталогій у  Індыі, Малайзіі, Сінгапуры, Турцыі, Кітаі. Неаднаразова была членам Міжнародных  журы ў літаратурных конкурсах. На міжнародным узроўні з 2015 года Клаўдзіа Пічына з'яўляецца вядучай фігурай у World Group Pentazi B. Лаўрэат шматлікіх Міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку ў Францыі, Швейцарыі, Албаніі, Турцыі, Сербіі, Гане, Індыі, Нігерыі.

Вершы паэтэсы  перакладзены на арабскую, іспанскую, турэцкую, сербскую, македонскую, французскую, кітайскую, хіндзі, грэчаскую, албанскую і польскую мовы.

Жыве ў Балонне,  працуе ў пачатковай школе.

 

Раед Аніс Аль-Яшы –  

Паэт, перакладчык, аўтар кнігі прозы, а таксама дванаццаці паэтычных зборнікаў на арабскай, французскай, англійскай і сербскай мовах. Асобныя творы Раеда Аніса Аль-Яшы перакладзены і апублікаваны ў многіх краінах свету. Лаўрэат спецыяльнай прэміі ўніверсітэта ў Аёве.

Працуе настаўнікам хіміі ў сярэдняй школе ў горадзе Аёва.

Актывіст па пытаннях правоў чалавека, акрамя таго літаратар актыўна працуе на ніве прапаганды прыгожага пісьменства сярод дзяцей і падлеткаў Каралеўства Саудаўская Аравія.

Жыве і працуе ў горадзе Эль-Каціф.

 

 

 

Прочитано 1059 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии