Четверг, 20 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мерапрыемства “Калі далёка ты…”, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння Анатоля Грачанікава

  • Понедельник, 10 Сентябрь 2018 14:35

11 верасня 2018 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Калі далёка ты…”, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння паэта Анатоля Грачанікава.

ПРЭС-РЭЛІЗ

Мерапрыемства

“Калі далёка ты…”,

прысвечанага 80-годдзю

з дня нараджэння Анатоля Грачанікава

Анатоль Грачанікав

Слова лечыць і калечыць.

Ёсць адно між розных слоў,

Што ў жыцці нас чалавечыць:

 Слова светлае — любоў.

Калі вымаўляеш гэтае імя, сэрца заходзіцца сумам, адчуваннем незваротнасці страты. Анатоль Грачанікаў… Самы пранізлівы лірык у айчыннай “мужчынскай” паэзііЁн пражыў кароткае творчае і грамадскае жыццё.

Усе вершы творцы, як правіла, вельмі асабістыя: у кожным прысутнічае сам паэт са сваімі адчуваннямі, думкамі і пачуццямі. Аднак яго “я” паўстае не вонкава – яно арганічна сплаўляецца з радком, з кожнай яго клеткай, гучыць голасам самога жыцця. Як адзначыў Генрых Далідовіч: “З аднаго боку яго паэзія нібы спакойная, але ў ёй быў закладзены вялікі падтэкст, глыбокія думкі”.

Творы паэта выйшлі на 23 мовах свету, песні на яго вершы – сапраўдныя залацінкі музычнай скарбонкі Беларусі.

У вечарыне возьмуць удзел пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Генрых Далідовіч, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, літаратуразнавец Міхась Кенька, даследчыкі і прыхільнікі творчасці паэта. Вершы Анатоля Грачанікава прагучаць у выкананні народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Уваход вольны.

Месца правядзення:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.    М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.1

Куратар мерапрыемства: вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Прочитано 306 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии