Пятница, 16 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прыме Астана...

  • Вторник, 11 сентября 2018 10:02

Падчас Міжнароднага кангрэса «Культура чытання ў сучасным свеце», які пройдзе 11—12 верасня, у Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан у Астане адбудзецца прэзентацыя беларускага культурнага цэнтра, ініцыятарам стварэння якога стаў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Да ўдзелу запрошаны прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан, Беларускі культурны цэнтр «Радзіма», удзельнікі Міжнароднага кангрэса. Як распавяла першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах, у падарунак Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Казахстана будзе перададзена бібліятэчка Саюза пісьменнікаў Беларусі — творы класікаў беларускай літаратуры і сучасных пісьменнікаў з іх аўтографамі і пажаданнямі.

У адной з галоўных залаў бібліятэкі — «Мастацтва» — адкрыецца фотавыстаўка Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой», якая сведчыць пра ўнікальнасць нашай краіны і духоўнасць яе жыхароў. Для ўдзельнікаў своеасаблівага свята беларускай культуры ў Астане айчынны бард Генадзь Парыкін выканае аўтарскія песні пра Беларусь і Казахстан.

Алена Стэльмах адзначыла, што сяброўскія сувязі паміж Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкай Рэспублікі Казахстан дапамогуць умацаваць духоўную еднасць паміж нашымі народамі. Адкрыццё цэнтра беларускай культуры ў Астане набудзе яшчэ большае гучанне, бо ўдзельнікамі Міжнароднага кангрэса чытання мяркуюць быць лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Кадзуа Ісігура, вядомыя сучасныя пісьменнікі Халед Хасэйні, Януш Вішнеўскі, Эльчын Сафарлі, Гюзель Яхіна, Віктар Пялевін, творцы Казахстана. Акрамя таго, у рабоце кангрэса возьмуць удзел прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў, Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, Міжнароднай асацыяцыі карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў электронных бібліятэк і новых інфармацыйных тэхналогій, Асацыяцыі нацыянальных бібліятэк цюркамоўных краін і роднасных супольнасцяў, навукоўцы, кіраўнікі нацыянальных бібліятэк і інш.

Марыя Ліпень

Прочитано 560 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии