Воскресенье, 23 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мемарыяльная дошка Анатолю Грачанікаву

  • Среда, 12 Сентябрь 2018 12:23

Паэтычная версія адказу-разважання цяпер спыніць мінака ў завулку імя Пушкіна ў Гомелі

На доме, дзе жыў іншы паэт — Анатоль Грачанікаў, цяпер памятная дошка. На ёй занатаваны, бадай, самыя вядомыя радкі выдатнага беларускага творцы. Сёлета магло б споўніцца 80 гадоў чалавеку, якому было наканавана пражыць толькі 52. Юбілейную дату ў Гомелі ўшанавалі адкрыццём мемарыяльнай дошкі на тым доме, дзе Анатоль Сямёнавіч жыў, калі выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Магістраль».

Нe тpэбa жыць як нaбяжыць.

Тaк жыць нa cвeцe тpэбa,

Кaб дa aпoшніx дзён любіць

Людзeй, зямлю і нeбa...

Гэтыя афарыстычныя радкі паэта цяпер і на памятнай дошцы. Каб яе ўсталяваць, 32 члены гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі сабралі грошы і зрабілі такі падарунак усім гамяльчанам. Каб памяталі, што побач з імі жыў і пісаў узнёслыя вершы майстар слова, якога другі беларускі класік, таксама родам з Гомельшчыны, Іван Шамякін, у свой час назваў «беларускім Ясеніным». Прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер гаворыць, што Грачанікаў — сапраўдная падзея ў нашай нацыянальнай паэзіі:

— Паэт спрабаваў спалучыць ціхую пейзажную лірыку з нашым імклівым жыццём. І невыпадкова, што вельмі многія яго творы сталі шчымлівымі песнямі, якія і цяпер хвалююць нас:

«Над ярам, над крутым

Чаромха расцвіла,

Над ярам, над крутым

Чаромхава завея.

Я дзякую табе,

Што ты са мной была,

Як белая мая лілея...»

Старшыня гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч лічыць, што ўсё, некалі напісанае Грачанікавым, — адрасавана нашчадкам:

— Гэта наказ паэта ўсім беларусам. Магчыма, творчасць Грачанікава яшчэ не да канца ацэнена. Мы рады, што наша задумка здзейснілася. Макет памятнай дошкі выдатнай асобы стварыў літаратар і мастак Генадзь Говар.

У «Славянскіх літаратурных дажынках — 2018», што прайшлі на працягу трох дзён на Гомельшчыне, узялі ўдзел пісьменнікі не толькі нашай краіны, але і Расіі, Украіны. У межах пісьменніцкага форуму названы пераможцы рэгіянальнага літаратурнага конкурсу «Праваслаўе — мая надзея».
У праграму «Дажынак» быў уключаны і ІІ Форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці. Яго ўдзельнікі прадставілі свае работы ў чатырох тэматычных конкурсах, два з якіх былі прысвечаны жыццю і творчасці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Грачанікава. Апошні дзень «Дажынак» прайшоў у Калінкавіцкім і Ельскім раёнах, дзе пісьменнікі правялі пераклічку славянскіх літаратараў, майстар-класы і сустрэчы з чытачамі.

Ірына Асташкевіч

Крыніца: Звязда

Прочитано 314 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии