Пятница, 16 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары

  • Четверг, 13 сентября 2018 12:34

З 12 верасня па 10 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на кальцавой галерэі 2-га паверха праходзіць выстаўка “Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары”, прымеркаваная да Дня бібліятэк.

Ва ўсе часы бібліятэкі былі важнай часткай культуры кожнай нацыі. Узводзіліся ўсё новыя і новыя бібліятэчныя будынкі, некаторыя з іх можна назваць сапраўднымі шэдэўрамі архітэктуры. На пасаду бібліятэкара часцей за ўсё прызначаліся самыя выбітныя людзі свайго часу – пісьменнікі, вучоныя, філосафы. Гэтыя асобы ўносілі вялікі ўклад у развіццё розных сфер жыцця чалавецтва.

На выстаўцы “Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары” прадстаўлена больш за 100 дакументаў. Цэнтр экспазіцыі займаюць кнігі, прысвечаныя знакамітым бібліятэкам свету. Выданні знаёмяць наведвальнікаў з не толькі фондамі і дзейнасцю вядомых бібліятэк, але і з іх гісторыяй, архітэктурнымі асаблівасцямі, інтэр'ерамі, якія нярэдка з'яўляюцца ўзорамі высокага мастацтва.

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены кнігі, што распавядаюць пра выдатных асоб, якія звязалі сваю навуковую і літаратурную дзейнасць з бібліятэчнай прафесіяй.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Прочитано 1044 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии