Версия для печати

Беларускі амбасадар уручыў узнагароду кітайскай даследчыцы

  • Пятница, 14 сентября 2018 09:59

У пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітаі прайшло ўзнагароджванне кітайскай беларусісткі спадарыні Чжан Хуэйцінь.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы доктар эканамічных навук Кірыл Руды ўручыў Падзяку Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доктару філалагічных навук спадарыні Чжан Хуэйцінь. Мовазнаўца, літаратуразнаўца, культуролаг, яна вельмі шмат робіць для пашырэння беларуска-кітайскіх гуманітарных сувязяў. Працуючы ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў, спадарыня Чжан Хуэйцінь надае асаблівую ўвагу развіццю Цэнтра культуры Беларусі, насычае яго беларускімі кнігамі. Сярод партнёраў у клопатах Цэнтра культуры Беларусі – Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда”. Таксама Чжан Хуэйцінь уваходзіць у склад Міжнароднага рэдакцыйнага савета серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая”, якая выходзіць у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Дзякуючы інціыятыве кітайскай даследчыцы, у Мінску пабачыла свет кніга вершаў класіка кітайскай паэзіі Су Шы.

Да нядаўняга часу шмат намаганняў па развіццю кітайскай беларусістыкі прыкладваў перакладчык, мастак, літаратуразнаўца, публіцыст Гао Ман (памёр у кастрычніку 2017 года). Яго традыцыі доўжаць спадарыня Чжан Хуэйцінь і яе вучні з Другога Пекінскага дзяржаўнага універсітэта замежных моў.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 632 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии