Пятница, 14 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выйшла кніга паэзіі Дмітра Паўлычкі ў кіеўскім выдавецтве “Яраславіў Вал”

  • Понедельник, 08 октября 2018 12:50

Дмітро Паўлычка – добра вядомы на постсавецкай прасторы паэт, Паэт з вялікай літары. Яго грамадзянская пазіцыя заўжы вызначалася сваёй выразнасцю, прынцыповасцю. Нездарма, што свайго сучаснікаі зараз высока цэніць украінскі чытач. Цэніць у той час, якому зусім не да паэзіі. Пра “Омелу” у анатацыі гаворыцца наступнае: “Гэтая кніга Дмітрыя Паўлычкі напоўнена глыбокага смутку і сумных прызнанняў…” На старонках зборніка можна сустрэцца з такімі гістарычнымі постацямі, як Іван Богун, Іван Мазепа, Марка Бязручка, Юрый Кандрацюк. Адна з паэм прысвечана блізкаму творцу чалавеку – назва “Бацька” красамоўна сведчыць аб гэтым. У кнізе – тэксты, якія напісаны ў розныя гады. І ў 1956 годзе, і ў 1990-ыя, і ўжо ў 2010 ці пазнейшыя гады.

Пададзены ў зборніку і ўрывак з паэмы “Тадэвуш Касцюшка”. Ураджэнец Беларусі, легендарны ваеначальнік да паўстання, правадыром якога з’яўляўся, служыў у польскіх войсках ва Украіне. Пра гэты перыяд у жыцці нашага суайчынніка расказвае ўрывак “Казакі”. Эпіграфам да аднаго з вершаў Д. Паўлычкі ў кнізе “Омела” служаць радкі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Сяргей Шычко

Прочитано 623 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии