Пятница, 14 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ад Аляксандра Ходзькі да Максіма Танка

  • Понедельник, 08 октября 2018 15:04

Шырокую палітру імёнаў беларускіх пісьменнікаў, гісторыкаў, асветнікаў згадалі апошнімі днямі ў Ашхабадзе, дзе завяршылася XII Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Беларускую дэлегацыю прадстаўлялі шэсць выдавецтваў і кнігагандлёвае прадпрыемства «Белкніга».

Аляксандр Ходзька — першаадкрывальнік Махтумкулі для еўрапейскага чытача. У Туркменістане ў розныя дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя пабачылі свет кнігі Якуба Коласа, Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Янкі Брыля, Максіма Танка, Валянціна Лукшы, Мікалая Калінковіча, Міхася Карпенкі і іншых пісьменнікаў Беларусі. Усе гэтыя імёны і гучалі сёлета на выстаўцы ў звязку з прэзентацыяй кнігі, прысвечанай беларуска-туркменскім літаратурным сувязям, — «Літаратурнае пабрацімства: Беларусь — Туркменістан».

Беларускія кніжнікі прывезлі ў Ашхабад і тыя выданні, што прысвечаны туркменскай літаратуры і пабачылі свет у Мінску апошнім часам: іх аўтары — Гурбангулы Бердымухамедаў, Касым Нурбадаў, Агагельды Аланазараў. Не забыліся і пра кнігу паэзіі «Мая Туркменія», дзе пад адной вокладкай сабраны вершы Алаберды Хаідава, Керыма Курбанняпесава, Мамеда Сеідава, Ата Атаджана, Бердыназара Худайназарава ў перакладзе на беларускую мову.

Аснову беларускага стэнда склалі кнігі, якія расказваюць пра нашу краіну, яе гісторыю і культуру. Многія выданні прысвечаны турыстычнаму патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. З асаблівай цікавасцю разглядалі наведвальнікі энцыклапедыі, ілюстраваныя альбомы і манаграфіі, што паказваюць шматабсяжнасць традыцый беларускага народа. Не засталіся па-за ўвагай і падручнікі, з якімі гаспадароў і гасцей выстаўкі ў Ашхабадзе найперш знаёміла выдавецтва «Народная асвета».

Падчас работы выстаўкі беларускія кнігавыдаўцы правялі шэраг перамоў, пазнаёміліся з кіраўніцтвам Туркменскай дзяржаўнай выдавецкай службы, часопісаў «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура»), «Гарагум» («Каракумы»), газеты «Эдэбіят ве сунгат» («Літаратура і мастацтва»). «Мы дамовіліся з рэдакцыямі туркменскіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў, — расказвае кіраўнік беларускай дэлегацыі дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, — пра больш шырокае прадстаўленне сучаснай беларускай літаратуры на старонках гэтых выданняў».

— Туркменскі бок выказаў жаданне арганізаваць продаж кніг на туркменскай мове ў Беларусі, — расказвае пра перамовы на выстаўцы намеснік генеральнага дырэктара «Белкнігі» Генадзь Сілінскі. — Мы мяркуем у найбліжэйшы час адну з кнігарняў Мінска назваць «Дружба». І прапанова туркменскіх кнігараспаўсюджвальнікаў якраз дарэчы. У сталіцы Беларусі вучыцца досыць шмат студэнтаў з Туркменістана. Засталося для кнігі з Ашхабада выбудаваць лагістыку.

Мікола Берлеж

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 718 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии