Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Споўнілася 70 гадоў Агагельды Аланазараву

  • Суббота, 03 ноября 2018 21:03

Споўнілася 70 гадоў туркменскаму празаіку, паэту, перакладчыку Агагельды Аланазараву.

Падзея не засталася незаўважанай і ў Мінску. Калегу па творчаму цэху павіншавалі і пісьменнікі Беларусі – у адрас шаноўнага юбіляра паляцелі прывітанні з выдавецтва “Мастацкая літаратура”, ад рэдакцый літаратурна-мастацкіх выданняў нашай краіны, ад Саюза пісьменнікаў Беларусі. Павіншавала з юбілеем туркменскага літаратара і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар дзясяткаў кніг, выдадзеных у Ашхабадзе і іншых гарадах свету, аўтар публікацый у перыядычным друку на туркменскай і яшчэ многіх мовах народаў свету, Агагельды Аланазараў (нарадзіўся ў 1948 годзе) стварыў мастацкі партрэт Туркменістана. І рупіўся і працягвае рупіцца над гэтым добрых паўвека. Толькі ў Мінску выдадзены па-беларуску тры кнігі вершаў туркменскага паэта. Перакладчыкі яго твораў – Раіса Баравікова, Віктар Гардзей. Адна з апошніх – “Вясёлая азбука” – пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”. У часопісах, газеце “Літаратура і мастацтва” надрукаваны паэзія і проза А. Аланазарава ў перакладах Міколы Мятліцкага, Юліі Алейчанка, Ірыны Качатковай.

Варта зазначыць, што апошнім часам туркменскія пісьменнікі, нягледзячы на адлегласці, актыўна кантактуюць з Беларуссю, беларускімі калегамі. Як прыклад – візіты ў Мінск Героя Туркменістана славутай паэтэсы Газель Шакуліевай, адказнага сакратара часопіса “Каракум” празаіка і публіцыста Бягуль Анабаевай. Часта друкуецца ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы супрацоўнік часопіса “Дунья эдэбіяты” Максат Бяшымаў.

І сам Агагельды Аланазараў у розныя гады праяўляў увагу да беларускага мастацкага свету – пераклаў на сваю родную мову вершы Паўла Марціновіча, Валянціна Лукшы, Леаніда Шырына. Не аднойчы выступаў у беларускім друку з інтэрв’ю, гутаркамі па гісторыі беларуска-туркменскіх сувязяў, па стасунках нашых літаратур і культур, нашых народаў. У 2017 годзе Агагельды Аланазараў удзельнічаў у Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”, які па традыцыі праходзіць у Мінску ў лютым.

Дазваніўшыся да юбіляра ў Ашхабад, вось што ўдалося ад яго пачуць:

Вельмі люблю Беларусь і беларусаў. Шмат з кім з іх сябраваў і сябрую. У свой час, яшчэ ў 1980-я, пазнаёміўся з беларускім публіцыстам Міколам Калінковічам, які жыў і працаваў у Туркменістане, выдаў у Ашхабадзе некалькі сваіх кніг. Сябраваў я і з ураджэнцам Магілёўшчыны – паэтам Міхасём Карпенкам, які працаваў галоўным рэдактарам адной з абласных газет нашай рэспублікі – “Ташаузской правды”. Па меры сваіх сціплых сіл і надалей буду развіваць беларуска-туркменскія літаратурныя стасункі. І заўсёды рады ў Ашхабадзе беларускім гасцям. Калі беларусы прыязджаюць на традыцыйную кніжную выстаўку ў нашу краіну, гэтыя дні для мяне з’яўляюцца сапраўдным святам!

У Беларусі добра ведаюць творчасць старэйшага пакалення туркменскіх пісьменнікаў. Асобнымі выданнямі выходзілі творы Курбана Чаліева, Берды Кербабаева, Каюма Тангрыкуліева, Нуры Байрамава, Касыма Нурбадава, Ягмура Піркуліева і іншых літаратараў. Будзем спадзявацца, што такія добрыя традыцыі ўзаемнай увагі да мастацкага свету нашых народаў будуць доўжыцца і ўмацоўвацца і надалей.

Мікола Берлеж.

Прочитано 321 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии