Вторник, 16 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ніткай натхнення

  • Пятница, 23 ноября 2018 09:03

У Мінскім гарадскім Тэатры паэзіі, які працуе пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы, прайшла прэзентацыя Еўразійскага літаратурнага зборніка «Нить», выдадзенага ў Лондане.

Арганізатары праекта — Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» і Мінскае гарадское аддзяленне СПБ. Выданне зборніка ажыццявіла Еўразійская творчая гільдыя. У першым томе прадстаўлена 28 вядомых і маладых літаратараў Беларусі і Расіі. Сярод іх — Анатоль Аўруцін, Навум Гальпяровіч, Дзмітрый Дарын, Таццяна Жылінская, Наталія Касцючэнка, Міхась Пазнякоў, Ганад Чарказян… Асацыяцыя плённа супрацоўнічае са сталічным аддзяленнем СПБ у правядзенні творчых конкурсаў, літаратурных святаў, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, актыўна падтрымлівае юныя таленты. Таму невыпадкова ў зборніку «Нить» прадстаўлены маладыя таленавітыя аўтары-лаўрэаты розных літаратурных прэмій. А ў прэзентацыі, якую вяла мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі Вольга Багушыньска, бралі ўдзел як прадстаўнікі «БелБрэнда», Еўразійскай творчай гільдыі, так і аўтарскага калектыву.

Гледачы шчыра апладзіравалі паэтам Міхасю Пазнякову, Валянціне Паліканінай, Таццяне Жылінскай, Анастасіі Кузьмічовай, Ганне Мартынчык, Кацярыне Роўдзе, Яне Явіч, Дзмітрыю Юртаеву. У выкананні Таццяны Жылінскай, вядомай як кампазітар і рэжысёр, прагучалі песні на вершы Міхася Пазнякова, Анатоля Аўруціна і на ўласныя творы.

Павел Кузьміч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 1226 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии