Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Надзея Вольпін. Пісьменніца і перакладчыца. Ураджэнка Магілёва. Жонка Сяргея Ясеніна. Жыла ў Ашхабадзе

  • Среда, 05 декабря 2018 09:23

Ашхабад – шмат для каго з ураджэнцаў Беларусі стаў прытулкам і ў часіны Вялікай Айчыннай вайны. Як, напрыклад, і для Надзеі Давыдаўны Вольпін, якая нарадзілася ў Магілёве 6 лютага 1900 года.

Гэтую жанчыну болей ведаюць як жонку, альбо – адну з жонак вялікага рускага паэта Сяргея Аляксандравіч Ясеніна. А між тым яна – легендарная працаўніца рускай і савецкай літаратуры: паэтэса-імажыністка, перакладчыца з замежных на рускую мову, мемуарыстка. Ёй было што расказаць пра час, пра сваіх сучаснікаў, бо пражыла на свеце амаль 100 гадоў… Памерла Надзея Давыдаўна 9 верасня 1998 года.

Бацька Надзеі – таксама ўраджэнец Магілёва: Давыд Самуілавіч Вольпін, які нарадзіўся ў 1864 годзе. Пайшоў з жыцця ў 1937 годзе. Закончыў Маскоўскі універсітэт. Практыкаваў як юрыст. Пераклаў на рускую мову манаграфію Д. Фрэзера “Фальклор у Ветхім Запавеце”. Маці Надзеі – Ганна Барысаўна Жысліна. Закончыла Варшаўскую кансерваторыю, выкладала музыку. Брат Надзеі – драматург Міхаіл Вольпін. Адны навуковыя і творчыя таленты!.. У такой сям’і нельга было не заняцца мастацтвам, мастацкай літаратурай. Уся атмасфера скіроўвала да гэтых заняткаў.

У 1917 годзе Надзея паступіла ў Маскоўскі ўніверсітэт на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта. Але правучылася ўсяго толькі адзін год. Ды і час быў, зразумела, не для грунтоўнай вучобы. Тым болей, што яшчэ з гімназічнай пары дзяўчына захапілася мастацкай літаратурай, паэзіяй. Уважліва сачыла за новымі імёнамі, якія прыўносілі ў мастацтва шмат дзіўнага, нечаканага, неверагоднага ў ранейшыя дзесяцігоддзі. Надзею Вольпін цікавіла ўсё новае, што прыходзіла ў літаратуру. У 1920 годзе маладая паэтэса патрапіла ў групу паэтаў-імажыністаў. Дзяўчына часта выступала з чытаннем вершаў з эстрады. У славутых “Кавярні паэтаў”, “Стойле Пегаса”. Надзею Вольпін заўважылі і слухачы, і паэты… Тады і пачалося яе сяброўства з Сяргеем Ясеніным. Пасля некаторы час жыла з ім у афіцыйным шлюбе. У 1924 годзе, ужо пасля таго, як разыйшліся з Сяргеем Ясеніным, нарадзіўся сын – Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін. Праз нектаоры час Надзея выйшла замуж за вучонага Міхаіла Валькенштэйна.

У 1920-я гады Надзея Вольпін пачынае актыўна займацца перакладчыцкай дзейнасцю. Гэтаму спрыялі і яе захапленні замежнымі мовамі. У 1926 годзе выходзіць у Маскве ў яе перакладчыцкім пераўвасабленні “Варфаламееўская ноч” П. Мерымэ. Пасля адна за другой – кнігі Дж. Галсуорсі, Э. Кестнера, Т. Мана, Л. Стэрн, Е. Льюіса, В. Скота. Надзея Давыдаўна перакладае з англійскай, нямецкай, французскай моў, перакладае нават з латыні.

Патрапіўшы ў сталіцу Туркменістана – Ашхабад, Надзея Давыдаўна пачынае вывучаць туркменскую мову. Мо дзесьці на гарадскіх вулачках (Ашхабада па тым часе – зусім невялікі горад) ёй трапляўся і беларус Аляксандр Пацалуеўскі – вучоны, даследчык туркменскай мовы..? У Ашхабадзе ў час Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі знаходзіліся рускі празаік Юрый Алеша, украінская пісьменніца Агата Турчынская… Следам за знаёмствам з туркменскай мовай наша зямлячка перакладае туркменскую паэзію. У 1945 годзе ў сталіцы Туркменістана ў яе перакладзе выходзіць кніга Шабендэ “Саят і Хемра”. Шабендэ (каля 1720 – 1800) – туркменскі паэт-імправізатар. Нарадзіўся і жыў у раёне Куня-Ургенча і Васа (у савецкі час – Ташаузская вобласць). Вучыўся на тэрыторыі сучаснага Узбекістана – у Хівінскай медрэсэ. Напісаў шмат лірычных вершаў і дэстанаў, сярод якіх – Шабехрам”, “Гуль і Бульбул”, Хаджамбердзіхан”. Гэтыя творы, набліжаныя да фальклора, і захапілі Надзею Давыдаўну як перакладчыцу.

Вярнуўшыся ў Маскву, Вольпін працягвала перакладчыцкую работу. Сярод кніг, якія выйшлі ў яе перакладах, творы У. Тэкерэя, Ф. Купера, Г. Уэлса…

У 1984 годзе наша зямлячка выдала кнігу мемуарных запісаў “Спатканне з сябрам”, прысвечаную свайму юнацтву, а таксама стасункам з Сяргеем Ясеніным. У архіве пісьменніцы засталіся ненадрукаванымі і іншыя ўспаміны – пра сяброўства з Мандэльштамам, пра Барыса Пастэрнака, Уладзіміра Маякоўскага.

 

Сяргей Шычко

На фота: Надзея Вольпін і я яе сын Аляксандр Ясенін-Вольпін

Фота: esenin-lit.ru

 

 

Прочитано 361 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии