Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У «Мастацкай літаратуры» рыхтуецца кніга, прысвечаная Мустаю Карыму

  • Среда, 05 декабря 2018 10:29

У мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да друку кніга, прысвечаная класіку башкірскай літаратуры Мустаю Карыму. 

Пад адной вокладкай выдання, ідэю якога падтрымалі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, будуць змешчаны творы башкірскага паэта і празаіка, а таксама артыкулы, прысвечаныя Мустаю Карыму. Да ўдзелу ў адмысловым зборніку спрычыніліся і пісьменнікі з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі: вядомы балкарскі паэт і перакладчык, ганаровы старшыня Клуба пісьменнікаў Каўказа Саліх Гуртуеў, башкірская паэтэса Зульфія Хананава, чувашскі перакладчык Валеры Тургай. Пра тое, як узнікла сама ідэя выдання, чаму выбар прыпаў менавіта на Мустая Карыма, расказвае дырэктар выдавецтва пісьменнік Алесь Бадак:

— Па-першае, наступны год юбілейны для класіка башкірскай літаратуры: нарадзіўся Мустай Карым у 1919-м... Па-другое, імя паэта добра вядомае і ў Беларусі. Яго вершы ў ранейшыя дзесяцігоддзі пераклалі на беларускую мову Іван Калеснік, Сцяпан Гаўрусёў, Валянцін Лукша. З Карымам добра сябравалі і беларускія паэты-класікі. Мы, дарэчы, акрамя кнігі, пра якую ідзе гаворка, збіраемся выдаць яшчэ і вершаваны зборнік башкірскага майстра вершаскладання ў перакладзе на беларускую мову. Ёсць у нашым выдавецтве такая серыя — «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Ужо пабачылі ў ёй свет кнігі ўдмурта Вячасла Ар-Сяргі і татарына Роберта Мінуліна. Дзякуючы руплівасці беларускіх перакладчыкаў, спадзяюся, у хуткім часе серыя папоўніцца і кнігай вершаў Мустая Карыма.

Мікола Берлеж

Крыніца: Звязда

Прочитано 373 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии