Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сербія: ручай літаратурнай дружбы

  • Четверг, 06 декабря 2018 09:01

Добрая навіна прыйшла з Белграда – у штоквартальным часопісе “Кніжэвні преглед” надрукавана чарговая падборка перакладаў Даяны Лазаравіч – паўнамоцнага прадстаўніка беларускай літаратуры ў Сербіі.

У нумары за ліпень – жнівень – верасень змешчаны вершы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (менавіта з перастварэння яго твораў на сербскую мову пачала некалі свой творчы шлях маладая перакладчыца, якая сёння пераклала ўжо паэзію ці не паўсотні беларускіх аўтараў), паэта і настаўніка з Міншчыны Віктара Кажуры. У гэтым жа выпуску аўтарытэтнага літаратурна-мастацкага выдання змешчаны і артыкул Алеся Карлюкевіча і Веранікі Карлюкевіч, прысвечаны народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

Даяна Лазаравіч усё болей актыўна прадстаўляе беларускую літаратуру ў Сербіі, аднолькава ўважлівая ў сваіх мастацкіх памкненнях да класічнай паэзіі і да творчасці сучасных майстроў прыгожага пісьменства. Прыйшоў час заўважыць працу маладой і таленавітай перакладчыцы на высокім дзяржаўным узроўні. Будзем спадзявацца, што такое пажаданне здзейсніцца. Ужо сёння можна смела сцвярджаць, што Даяна Лазарэвіч праз мастацкі пераклад знаёміць сербаў і з нашай нацыянальнай літаратурай і ўвогуле з Беларуссю. Наўрад ці яшчэ хто так натхнёна і ўлюбёна працуе сёння на ўсёй еўрапейскай прасторы па прадстаўленні беларускага мастацкага слова на мове сваёй краіны, на мове свайго народа.

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 326 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии