Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

АЙТМАТАЎ PLUS

  • Четверг, 06 декабря 2018 12:46

Праект «Маладосць »&«Маладосць» запрашае: АЙТМАТАЎ PLUS.

12 снежня ў межах  ініцыятывы «Маладосць»&«Маладосць»: культурны праект часопіса і кнігарні» пройдзе сустрэча АЙТМАТАЎ PLUS, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава.

У праграме прадугледжаны ўспаміны пра пісьменніка, абмеркаванне яго творчасці, прэзентацыя выданняў, а таксама акцёрскае чытанне апошняга рамана Чынгіза Айтматава “Калі падаюць горы. Вечная нявеста”, пераклад якога на беларускую мову здзейснены сёлета з нагоды юбілею.

Паведамляем, што ў кнігарні можна купіць яшчэ адзін набытак юбілейнага года — нанова выдадзены раман “Буранны паўстанак” і сустрэцца з супрацоўнікамі выдавецтва “Народная асвета”.

Кнігарня “Маладосць” ААТ “Белкніга” і рэдакцыя часопіса “Маладосць” РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” запрашаюць усіх, каму цікавая творчасць пісьменніка і хто нераўнадушны да культурнага жыцця горада і краіны.

Нагадваем, што сустрэча, як і іншыя мерапрыемствы праекта «Маладосць»&«Маладосць», пройдзе ў кнігарні “Маладосць” на Багдановіча, 68 з 16.00 да 17.00

 

Крыніца: "М"

Прочитано 257 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии