Вторник, 16 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

"Маладосць" з года ў год: вынікі і планы. Сустракаемся 9 студзеня!

  • Четверг, 03 января 2019 13:48

Праект «Маладосць» & «Маладосць» працягвае сваю дзейнасць. Будзем падводзіць вынікі і агучваць перспектывы, але не суха, метадычна, афіцыёзна, а па-маладосцеўску. 

Аня Комар зачытае свае вершы і раскажа, што цяжэй: перакладаць чужыя вершы на сваю мову ці свае — на чужую.

Марына Яромка пазнаёміць з праектам «Міжкніжжа» і прапануе вам зазірнуць у чароўны свет, дзе розныя творы зліваюцца ў адзін.

Святлана Курганава ўзгадае пра наш юбілейны нумар, раскажа і пакажа, якімі былі ў мададосці ў «Маладосці» нашы сур’ёзныя пісьменнікі.

Кацярына Масэ анансуе сваю аўтарскую калонку (гэта нават для нас маленькі сюрпрыз).

А на завяршэнне сустрэчы ўсе, каму не хопіць пазітыву, настрою, музыкі, атрымаюць іх ад гурта «Няміга». Мадэратарам сустрэчы выступіць Дзмітрый Рубін, які паспрабуе ўзгадаць усё, што было за мінулы год, усё, што плануецца на наступны, і, магчыма, крыху больш.

Чакаем вас. Рыхтуйце пытанні, прыносьце ўсмешкі.

Збіраемся традыцыйна на Багдановіча, 68, 9 студзеня а 16-й гадзіне ў кнігарні «Маладосць».

 

Ваша "М"

Прочитано 1123 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии