Понедельник, 25 03 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кнігі «Маладой гвардыі» — па даступных цэнах

  • Понедельник, 07 января 2019 19:23

Кіраўнікі выдавецтва «Маладая гвардыя» маюць намер падпісаць дагавор аб супрацоўніцтве з «Белкнігай». Гэта наўпрост паўплывае на кошт выданняў. Выдавецтва зацікаўлена і ў тым, каб знайсці ў Беларусі новых аўтараў, якія змогуць напісаць аб знакамітых земляках. Пра гэта і многае іншае прадстаўнікі выдавецтва расказалі падчас прэс-канферэнцыі «На шляху да XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу» і творчай сустрэчы чытачоў з кіраўнікамі і аўтарамі выдавецтва. 

— Мы хочам падпісаць дагавор з «Белкнігай», каб прадаваць нашы выданні напрасткі ў Беларусь і ўзяць удзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў лютым. Мы і раней удзельнічалі ў ёй, але не маглі наладзіць продаж. Дагавор паспрыяе таму, каб нашы кнігі былі прадстаўлены на выстаўцы і ў крамах па адэкватных цэнах. Цяпер іх кошт дастаткова высокі, паколькі рэалізацыя ідзе праз пасрэднікаў. Мы разлічваем, што кошт знізіцца больш як у 2 разы, — распавёў Раман Касыгін, выканаўчы дырэктар выдавецтва «Маладая гвардыя».

 «Маладая гвардыя» — найстарэйшае выдавецтва на постсавецкай прасторы. Установа існуе з 1922 года і працягвае выпускаць якасныя кнігі, вялікае значэнне надаючы рэдактарскай падрыхтоўцы, карэктуры, мастацкаму афармленню і праверцы фактычнага матэрыялу. За гэты час выпушчана значная колькасць кніг на сацыяльна-палітычныя і культурныя тэмы, уключаючы знакамітую серыю «Жыццё выдатных людзей», якая ў наступным годзе папоўніцца 2000-м выданнем. У планах — стварэнне кніг пра выбітных дзеячаў Беларусі. Ёсць цікавасць да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Таму выдавецтва зацікаўлена ў беларускіх аўтарах.

Адметна, што не зусім даўно ў серыі з’явіўся новы тып выдання — зборнікі, прысвечаныя канкрэтнай тэме, а не асобе. Напрыклад, Вячаслаў Бандарэнка, беларускі пісьменнік, гісторык, журналіст, кінасцэнарыст, звярнуўся да тэмы герояў Першай сусветнай вайны. Да таго ж раней біяграфіі ствараліся пра людзей, якія пайшлі з жыцця. Зараз аўтары звяртаюцца і да сучаснікаў. Дарэчы, гэтае правіла «парушыў» Максім Макарычаў, кіраўнік міжнароднага аддзела «Российской газеты», аўтар кніг пра Фідэля Кастра і Валерыя Харламава, а таксама пра Аляксандра Мальцава. Ён паведаміў, што, па папярэдніх звестках, Аляксандр Мальцаў, хакеіст, заслужаны майстар спорту СССР, будзе прысутнічаць на кніжнай выстаўцы і паўдзельнічае ў прэзентацыі кнігі. «Пісаць сур’ёзную літаратуру — цяжкая праца, — зазначыў пісьменнік. — У цяперашнюю эпоху электроннага царства выдавецтва “Маладая гвардыя” выконвае галоўную функцыю — асветніцкую, нягледзячы на маральныя выклікі».

Яўгенія Шыцька

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 765 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии