Среда, 16 01 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пісьменнік і выдавец: справа ў талентах

  • Пятница, 11 января 2019 10:07

У газеце «ЛіМ» у рубрыцы «Пісьменнік і час» (№ 49 ад 14 снежня 2018 г.) апублікаваны артыкул Міколы Адама «АЎТАР VS ВЫДАВЕЦ?». Аўтар прывёў прыклады з практыкі сусветнага супрацоўніцтва выдавецтваў: Англія, Амерыка, Расія, але мімаходам спыніўся на беларускіх…

Нашы дзяржаўныя выдавецтвы маюць іншую мадэль работы, часам яна не паспявае за сучасным кніжным рынкам… Але ў нас прафесійна працуюць кніжныя выдавецтвы нядзяржаўнай формы ўласнасці, такія як «Рэгістр» (Мінск). Узрост выдавецтваў 10 гадоў. За гэтыя гады той же «Юрсапрынт» выдаў больш за 100 кніг, пераважна па краязнаўстве і гарадзенскіх аўтараў, у выдавецкім партфелі ёсць проста ўнікальныя кнігі. Мела з пералічанымі выдавецтвамі справу, ніякіх заўваг: усё для кліента, аператыўна, якасна. Персанал рэдактараў выдавецтва «Рэгістр» спагадлівы, лёгкі на ўздым, бяруць на сябе ўсю падрыхтоўку рукапісаў, вёрстку, рэдактарскую і карэктарскую вычытку, стварэнне вокладкі, узгадненне з аўтарамі ўсіх бягучых пытанняў, інакш кажучы, няньчацца са сваімі новаспечанымі аўтарамі, як мамка з родным дзіцем.

І далей выдавецтва не кідае сваіх гадаванцаў — прасоўвае аўтараў, рэкламуе іх кнігі, робіць відэаролікі-буктрэйлеры, ладзіць прэзентацыі, сустрэчы ў бібліятэках.Пасля выдання кніг я, напрыклад, падтрымліваю самыя сяброўскія адносіны з рэдактарамі, ўдзячная за іх прафесіяналізм і цярпенне.

Выдавецтва «Лiмарыус» працуе з 1996 года, для нашых складаных умоў — тэрмін вялікі. У маёй хатняй бібліятэцы 6 кніг серыі «Беларуская мемуарная бiблiятэка» (успамiны i дзённiкi людзей, народжаных у Беларусi, або тых, чыя дзейнасць была звязана з Беларуссю). Фармат кніг зручны, кішэнны. Напэўна, 6 кніг — гэта мала, але ўсе яны былі мною прачытаныя-перачытаныя, усё з алоўкавымі пазнакамі, закладкамі, каментарамі.

Бізнес ёсць бізнес, тым больш выдавецкі. Сябрам і таварышам пісьменніку выдавецтва будзе толькі ў адным выпадку: калі наклады яго кніг будуць запатрабаваны чытачамі. Ад прыбытку выдавецтва добра будзе і аўтару — тут голы разлік. А што вы хочаце — мы ўжо жывём у грамадстве спажывання, дзе кніга стала таварам, хай і спецыфічным. Паспяховае выдавецтва можа разглядаць і іншыя праекты, напрыклад, не вельмі грашовыя, звярнуць увагу на тую ж паэзію ці асобнага паэта або іншыя некамерцыйныя выданні, разлічаныя на вузкае кола чытачоў.

У тым жа лонданскім выдавецтве De Mont fort Literature, якое прывёў у артыкуле як прыклад Мікола Адам, вывучаецца кніжны рынак. І перш за ўсё праводзяцца маркетынгавыя даследаванні кніжнага рынку для вызначэння рынкавай рэакцыі пакупнікоў на кнігі, якія выпускаюцца выдавецтвам, а таксама сацыялогія пакупніка, чытацкія чаканні, а яны падказваюць уладальніку выдавецтва: не хапае новых добрых раманаў і раманістаў — чаму б не ўкласці ў будучую літаратуру. Так, дзякуючы менеджменту, выдавецкай інтуіцыі і прафесійнаму адбору, кніга ставіцца на паток, чытачам адкрываюць новае пакаленне бестселераў-раманістаў. Усё гэта каштуе вялікіх выдаткаў.

Так, арганізатары кніжнай справы хочуць зарабіць на чужым таленце, таму і наймаюць іх для выдавецкіх праектаў, прычым добра аплачваюць пісьменніцкую працу. Упэўненая, там не будуць важдацца з неперспектыўнымі аўтарамі, хай і ўзнагароджанымі рознымі прэміямі.

Што, у нас няма талентаў? Яны ёсць, але іх трэба знайсці і падтрымаць. У нас, на жаль, не існуе сістэма грантаў, літаратурных стыпендый, выдавецкіх авансаў (як варыянт аплачанага творчага водпуску або своеасаблівай камандзіроўкі), на якія таленавіты пісьменнік можа жыць, займацца творчасцю і яшчэ ўтрымліваць сям’ю. Таму перш за ўсё для таленавітай моладзі павінны быць адчыненыя дзверы рэдакцый літаратурных часопісаў — як пачатковая прыступка ўваходжання ў прафесію.

Ірына Шатыронак

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 370 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии