Четверг, 21 03 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Бескампраміснасць літаратуразнаўцы паводле Дзмітрыя Бугаёва

  • Вторник, 12 марта 2019 22:11

У кожным прафесійным асяродку шануюць выдатных спецыялістаў, сапраўдных майстроў сваёй справы. Філалагічны факультэт БДУ — сузор’е таленавітых выкладчыкаў і выпускнікоў, сярод якіх адметнае месца займае асоба прафесара Дзмітрыя Бугаёва (1929—2017). Да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага крытыка і літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа на філалагічным факультэце БДУ прайшлі навуковыя чытанні, прысвечаныя яго педагагічнай і навуковай дзейнасці. 

Дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Роўда ў слове пра Дзмітрыя Якаўлевіча падкрэсліў талент навукоўца — аўтара 16 манаграфічных прац, шэрагу падручнікаў ды хрэстаматый, якія неаднойчы перавыдаваліся. Выступоўца звярнуў увагу студэнтаў на тое, што геніяльнасць немагчымая без працавітасці. Для творчага ўзлёту вельмі важная гатоўнасць рупліва аддаваць свае сілы абранай прафесіі, як гэта рабіў прафесар Д. Бугаёў. Сімвалічна, што яго кніга менавіта пад назваю «Талент і праца» была адзначана Дзяржаўнай прэміяй.

Намеснік дэкана Павел Навойчык адзначыў смеласць Дзмітрыя Якаўлевіча ў адстойванні прынцыповых пазіцый, у справе вяртання ў літаратурны працэс спадчыны рэпрэсіраваных Уладзіміра Дубоўкі і Максіма Гарэцкага, унёсак у вывучэнне спадчыны Васіля Быкава.

Вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Вольга Міцкевіч прыгадала час супрацоўніцтва з Дзмітрыем Якаўлевічам, падкрэсліла яго чалавечнасць і далікатнасць — пры тым, што па тэмпераменце прафесар Бугаёў быў чалавекам імгненных рэакцый і бескампрамісных рашэнняў. Ён мог паспрачацца і з лепшым сябрам па навуковых пытаннях.

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Анатоль Верабей распавёў пра кнігі Д. Бугаёва, выдадзеныя ў 2000-х гг.: «Спавядальнае слова», «Служэнне Беларусі», «Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі».

У час чытанняў прагучалі і цытаты з артыкулаў і даследаванняў Дзмітрыя Бугаёва, і вядомыя эпіграмы на яго. Яскравую прэзентацыю з фатаграфіямі, узорамі ліставання Д. Бугаёва падрыхтавала доктар філалагічных навук, прафесар Людміла Сінькова, якая выступіла мадэратарам навуковых чытанняў.

Удзельнікі чытанняў згадвалі Дзмітрыя Бугаёва як выдатнага педагога — самастойнага і дэмакратычнага, які натхняў студэнтаў любоўю да літаратуры і дбаў пра будучыню айчыннага літаратуразнаўства.

 Юлія Шпакова

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Загаловак у газеце: Чалавек імгненных рэакцый

Прочитано 369 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии