Четверг, 21 03 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дню беларускага пісьменства неабходна надаць сучаснае гучанне

  • Суббота, 16 марта 2019 22:34

Пры правядзенні Дня беларускага пісьменства неабходна павысіць статус гэтага свята, надаць яму сучаснае гучанне, злучыць традыцыі з сучаснасцю, знайсці новыя формы і падыходы. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. 

Лейтматывам свята сёлета мусяць стаць некалькі тэм: Год малой радзімы, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама юбілеі класікаў беларускай літаратуры. Таму, паводле слоў віцэ-прэм'ера, канцэртная праграма адкрыцця мерапрыемства павінна стаць «не проста чарадой выступленняў беларускіх зорак і аматарскіх калектываў, рэжысёрска-пастановачнай групе неабходна стварыць сапраўдны спектакль». Акрамя таго, арганізатары плануюць шырэй выкарыстоўваць магчымасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, стэнд якой павінен стаць адной з цэнтральных тэматычных пляцовак.

Нагадаем, сталіцай 26-га па ліку Дня беларускага пісьменства ў першую нядзелю верасня бягучага года стане Слонім, жыхары якога па традыцыі не толькі атрымаюць падарункі: новыя сацыяльна-культурныя аб'екты і помнікі архітэктуры, рэканструяваныя дамы і вуліцы, абноўленыя зоны адпачынку, але і самі возьмуць удзел у добраўпарадкаванні горада і падрыхтоўцы інфраструктуры да прыёму шматлікіх гасцей.

Вікторыя Захарава

Крыніца: Звязда

 

Прочитано 291 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии