Понедельник, 24 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Радзімазнаўства: Малая радзіма: Барысаўскі раён

  • Пятница, 12 апреля 2019 15:28

Год малой радзімы для выдавецтва “Чатыры чвэрці” – праект шчырай любові і прывязанасці да свайго роднага, айчыннага. У выдавецтве выходзіць кніжная серыя “Малая радзіма: Барысаўскі раён”.

Толькі што пабачылі свет два новых выданні “Забашавічы” і “Лошніца”. Несумненна, старонкі гэтых кніг з вялікай ціквасцю адкрыюць не толькі барысаўчане. З прадмовай да “Лошніцы” выступіў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, а ўступнае слова да кнігі “Забашавічы” напісаў старшыня Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў. Выданні пра барысаўскія паселішчы багата ілюстраваны. У кнігах пададзены спісы землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Са старонак выданняў прастаюць лёсы знакамітых ураджэнцаў – настаўнікаў, вучоных, журналістаў… Як прыклад – біяграфіі галоўнага рэдактара “Мінскай праўды”, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Мікалая Шломы, кандыдата тэхнічных навук Уладзіміра Адаменкі, доктара медыцынскіх навук Таццяны Бірыч, палкоўніка Дзмітрыя Васільева, партыйнага работніка Трафіма Радзюка, паэта Аляксандра Сакалова, настаўніка і фалькларыста Янкі Светлячка, народнага камісара фінансаў БССР Аляксандра Хацкевіча.

Кнігі пра барысаўскія вёскі – добры, сучасны ўзор краязнаўчай работы, падказка, у якім накірунку рухацца многім журналістам, літаратарам, якія займаюцца краязнаўствам.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1473 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии