Версия для печати

Беларускіх кнігавыдаўцоў чакаюць у Палтаве

  • Пятница, 12 апреля 2019 16:01

23-24 мая па ініцыятыве Палтаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі пры падтрымцы Палтаўскага абласнога савета адбудзецца II Універсальная кніжная выстаўка-кірмаш “Пошук” – “Полтавська Оаза Шанувальників Украінськоі Книги”.

З беларускага боку, акрамя прадстаўнікоў Міністрства інфармацыі краіны, удзел у встаўцы возьмуць паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа, выдавецтва “Народная асвета”.

Як паведаміў дырэктар паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар Маланяк, апошнім часам выразна шырацца беларуска-ўкраінскія кніжныя стасункі. Гэта праяўляецца не толькі ў выданні кніг беларускіх пісьменнікаў ва Украіне, але і ў выданні перакладаў украінскіх пісьменнікаў на беларускую мову.

II Універсальная кніжная выстаўка-кірмаш “Пошук” сёлета прысвечана 250-годдзю з дня нараджэння выдатнага палтаўчаніна – украінскага паэта, перакладчыка, драматурга, асветніка Івана Катлярэўскага. У праграме выстаўкі - сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі, семінары, аўтограф-сэсіі.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 1683 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии