Суббота, 20 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чытайце п’есы: Аляксей Дудараў, Алесь Петрашкевіч, Іван Чыгрынаў

  • Суббота, 13 апреля 2019 09:27

У «Школьнай бібліятэцы», якая цалкам фінансуецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, – новае выданне. Да настаўнікаў і вучняў школ краіны прыйшла кніга беларускай драматургіі. У зборніку прадстаўлены п’есы Аляксея Дударава «Радавыя», Алеся Петрашкевіча «Напісанае застаецца», Івана Чыгрынава «Следчая справа Вашчылы».

Наклад кнігі – 19 019 экзэмпляраў. Лічба па сённяшнім часе ўнушальная. Дзяржава ўклала сур’ёзныя сродкі ў гэты праект. Укладальнік зборніка – Вольга Рацэвіч. П’есы выдадзены ў Выдавецкім доме «Звязда». Зразумела, што кніга, тыраж якой поўнасцю пойдзе ў агульнаадукацыйныя школы, не патрапіць у кнігарні. І наўрад ці нават тыя, хто займаецца літаратуразнаўствам, літаратурнай крытыкай у галіне драматургіі, адразу ўгледзяць новае выданне. Ды і ўгледзеўшы, ці будуць гаварыць, пісаць пра кнігу?! Усё ж гэта перавыданне. Творы даўно знаёмыя. Пра іх пастаноўкі, пра самі п’есы шмат пісалі ў друку, у розных манаграфіях і нават дысертацыях. А між тым шкада, што сам факт перавыдання не становіцца прадметам увагі аглядальнікаў кніжнай справы, іх выступленняў у літаратурна-мастацкай перыёдыцы.

У самім зборніку, праўда, прадстаўлены літаратурна-крытычныя артыкулы, звязаныя з творамі: «Пачнём някратаны паданні…» Пятра Васючэнкі і «Ведаць гісторыю – ведаць свій народ» Алеся Марціновіча. Гэтыя публікацыі – істотнае дапаўненне да публікацыі п’ес.

Сяргей Шычко

Прочитано 305 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии