Понедельник, 24 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чэслаў Немэн: Лёс, паяднаны са Старымі Васілішкамі

  • Суббота, 13 апреля 2019 11:29

Мінскае выдавецтва «Чатыры чвэрці» падаравала чытачу сапраўды ўнікальную кнігу «Чэслаў Немэн».

На самым пачатку гэтага выдання ёсць такія словы: «Антычныя паэты і філосафы ведалі – і выдатныя героі часу, і ўнікальныя таленты валодаюць незвычайным дарам адухаўляць паўсядзённае жыццё і ствараць атмасферу горада, вёскі, пейзажа і прасторы. Незвычайныя асобы мінулага і нашы сучаснікі сталі абярэгамі роднай зямлі захавальнікамі памяці, добрымі духоўнымі пакравіцелямі. З даўніх часін іх называюць Genius Loci (лац.), геній мясціны. «Бо няма мясціны без генія. Няма мясціны без духоўнасці» (Сервій). Што ж, з лацінскім граматыкам Сервіем не паспрачаешся…

Нагадаем: герой кнігі ці хутчэй кнігі-фотаальбома альбо фотакнігі – Чэслаў Немэн, сапраўдныя імя і прозвішча якога Чэслаў Юліуш Выджыцкі. Вакаліст, кампазітар, мультыінструменталіст, аўтар тэкстаў. Уладальнік шасці залатых і аднаго плацінавага дыска. Нарадзіўся на Гарадзеншчыне, 16 лютага 1939 года. Пайшоў з жыцця 17 студзеня 2004 года. У яго амаль 65 гадоў умясцілася наўздзіў яркае, поўнае мастацкіх, музычных адкрыццяў жыццё. Словы самога музыканта: «Сваю песню “Dziwny jest ten swiat” я напісаў супраць крывадушных адносін паміж людзьмі, супраць інтрыг і пачуцця зайдрасці. Я разумеў, што як толькі заспяваю такую песню, то нешта зменіцца вакол мяне. Што людзі будуць узрушаны, як і я быў узрушаны сваёй песняй…» Чэславу было 19 гадоў, калі ў яго роднай вёсцы зачынілі касцёл, і бацька прыняў няпростае рашэнне пераехаць у Польшчу…

У кнізе няшмат інфармацыі пра музычнае, мастацкае станаўленне Немэна як таленавітага музыканта. Пра гэта ўжо напісалі і яшчэ, пэўна, напішуць дзясяткі, а хутчэй за ўсё – сотні кніг. Выдадуць манаграфіі, а мо – і персанальныя энцыклапедыі. Таму ж, зразумела, і цікавасць дадзенага выдання ў большай ступені выклікана прывязанасцю аповяду да родных мясцін музыканта. Старыя Васілішкі, касцёл, частыя прыезды музыканта і кампазітара – тэма тэксту і багатага ілюстрацыйнага матэрыялу. У 1970-я гады наш суродзіч часта гастраляваў у розных гарадах Савецкага Саюза. У 1976 годзе музыкант даў інтэрв’ю беларускай журналістцы Веры Савінай. Фотаздымак, на якім адлюстравана яе гутарка з Немэнам, быў падараваны Дому-музею музыканта ў Старых Васілішках. Вера Савіна ў суаўтарстве з Аляксандрам Нілавым зняла дакументальны фільм “Гэты дзіўны свет…” (2009 год). Вера Савіна пры падтрымцы захопленых творчасцю польскага музыканта і кампазітара беларускага паходжання Віталя Раковіча і Аляксандра Амшэя зрабіла кнігу «Чэслаў Немэн», выдадзеную ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». Вера Савіна, якая з’яўляецца аўтарам тэксту, – сцэнарыст болей трыццаці дакументальных фільмаў, журналіст. Віталь Раковіч – фатограф, дызайнер. Ён з’яўляецца аўтарам канцэпцыі фотакнігі, яе дызайну. Аляксандр Амшэй – начальнік аддзела турыстычнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі Шчучынскага райвыканкама. Ён з’яўляецца кансультантам, рэдактарам выдання.

Літаральна кожная старонка кнігі «Чэслаў Немэн» – пранікненне ў свет музычнага мастацтва, адкрыццё крынічных вытокаў вялікага таленту. Голасам легендарнага ўраджэнца Старых Васілішак гучаць гэтыя словы: «Песня “Час як рака” – першы тэкст, які я напісаў сам. І гэтая рака – натуральна, Нёман. Гэта такі лапідарны вобраз мінулага, вобраз у песні, успаміны пра дзяцінства. І мой сцэнічны псеўданім – у памяць пра раку майго дзяцінства».

Кнігу, прысвечаную Чэславу Немэну ў судакрананні са Старымі Васілішкамі, мясцінамі Шчучынскай старонкі, Гродзеншчыны, можна смела браць у рукі і выпраўляцца ў падарожжа па родных мясцінах музыканта, кампазітара. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» чарговы раз паказвае літаральна ўзор таго, як трэба сумяшчаць асветніцкі, краязнаўчы матэрыял з клопатам пра тое, каб следам за прачытаннем у чалавека, які знаёміцца з кнігай, узніклі турыстычныя зацікаўленні.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 1151 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии