Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Песні-вёсны – у дыфузіі культур

  • Пятница, 19 апреля 2019 08:42

У маім вершы «Нязломныя сосны Райніса» ёсць і такія радкі: «…Падняцца б мне цяпер на дыбкі, каб сосны Райніса абняць». А ўзніклі яны пасля прачытання ўспамінаў народнага паэта Латвіі Яніса Райніса: «Першыя мае паэтычныя ўражанні звязаны з нашымі народнымі песнямі, якіх мая маці ведала вельмі многа і ахвотна спявала… З пяці гадоў свайго жыцця і ажно да пятнаццаці чуў я літоўскія народныя песні і сумныя беларускія народныя мелодыі».


              …Падняцца б мне цяпер на дыбкі,
              каб сосны Райніса абняць.
              Бо ткаліся ж у  Дарты кроснах
              і Беларусі песні-вёсны.
              Слых:«Райніс – дружбы  бацька хросны!»
              вятрам ніколі не суняць!


А нарадзілася маці Яніса Пліекшана ў 1928 годзе на хутары Грыкмалеі. Паходзіць з роду Грыкоўскіх. Сам Райніс пісаў ў аўтабіяграфічнай паэме «Сонечныя гады», што продкі яго маці – з Вялікага княства Літоўскага: «Па паданнях продкі маці з вольнае Літвы баяры» (пераклад Рыгора Барадуліна).  Нечакана я  выявіў, што на Гродненшчыне расце не грэчка, а грыка: цікавы пераклік з прозвішчам Грыкоўскага.

31 сакавіка 1899 года Райніса і Стучку як «палітычных злачынцаў» царскія ўлады асуджаюць на высылку і пасяленне ў Вяцкую губерню. Дарта – уражлівы, сардэчны чалавек – не магла вытрымаць цяжару сямейных нягодаў. У тым жа 1899 годзе, пражыўшы ў Віцебску разам з дачкой Дорай, жонкай Пятра Стучкі, толькі год, яна 18 красавіка памірае ад кровазліцця ў мозг. Віцебская зямля прыняла яе на апошні схоў. Маці Райніса была пахавана на старадаўніх лютэранскіх могілках. Зараз зарослы хмызняк можна знайсці на так званых Стара-Сямёнаўскіх могілках на Юравай Горцы.

У пошуках магілы Дарты Пліекшанэ дапамагаў мне віцебскі краязнаўца Мікола Плавінскі. Мы прамінулі вароты да могілак, узведзеныя ў 1889 годзе. Недзе побач былі пахаваныя воіны Сямёнаўскага палка, палеглыя ў баях з напалеонаўскімі захопнікамі. Так паявіліся часткі могілак: лютэранская, праваслаўная, ваенная. А ўвогуле – гэта адзін з самых старых некропаляў у межах горада Віцебска.

Мікола Плавінскі знайшоў камень-валун каля Лукішак, дзе рака Лучоса злучаецца з Заходняй Дзвіной. У кастрычніку 1990 года валун паставілі недалёка ад тых старых варотаў. Рыжане скульптар Вілніс Тытанс, супрацоўнікі  музея Яніса Райніса паспрыялі адкрыць  у верасні 1991 года – да 126-й гадавіны народзінаў народнага паэта Латвіі – помны знак на сімвалічнай магіле Дарты Пліекшанэ.

Памятаецца падзея ў лістападзе 1999 года. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт правёў Беларуска-латвійскую сустрэчу, прымеркаваную да Дня незалежнасці Латвіі і 70-годдзя з дня смерці Яніса Райніса (11.09.1865–12.09.1929). Выступалі госьці з Даўгавпілса Фаіна Осіна, Станіслаў Валодзька… Мы наведалі магілу маці Райніса, усклалі кветкі. У кнізе «Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі»(2003) можна прачытаць верш С. Валодзькі «Ля помніка маці Райніса ў Віцебску» – пра Дарту – «маці генія-паэта…»

Сяргей Панізьнік і Інара Муканэ.


А 8 кастрычніка 2005 г. Стара-Сямёнаўскія могілкі наведалі консул Іманта Вінгрэ, дырэктар Цэнтра адукацыі і культуры Даўгавпілскага раённага савета Інара Муканэ, Гайда Яблоўска, Анда Ламаша,  Роальд Дабровенскі, з імі былі побач Віктар Кібісаў, Франц Сіўко…

Нездарма калісьці Мікола Плавінскі адзначаў: «Хай сумесны латышска-беларускі памятны знак на прыродным валуне сімвалізуе не толькі прысутнасць праха Мацеры выдатнейшага Творцы і Чалавека на віцебскай зямле, але сыноўнюю непасрэдную роднасную сувязь грамадскіх і культурных інтарэсаў сучасных і наступных пакаленняў беларусаў». Таму і ўзгадваюцца творчыя эрытрацыты нашай гістарычнай дыфузіі: пра тое, як Райніс збіраў фальклорны матэрыял для напісання этнаграфічнай драмы «Беларусы», як яго ў 1922 г. беларусы Латвіі абралі ганаровым сябрам беларускага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына», і што 21 лістапада 1926 г. ён з Мінска выехаў у Віцебск на адкрыццё Беларускага другога дзяржаўнага драматычнага тэатра (БДТ-2), а ў 1965 г. у тым жа тэатры была пастаўлена п’еса Яніса Райніса «Вей, ветрык!»

Райніс згадваў: «У памяці засталіся падобныя напеву асенняга ветру песні старога вартаўніка – гуда Нядзведскага». Даўней гудамі называлі беларусаў. А пра вартаўніка і гадаванца малога Жаныня-Яніса можна прачытаць у перакладзенай Нінай Янсанэ (Панізьнік) творы Саўлцэрытэ Віесэ «Лета ў Рандэнэ» (Казка пра дзяцінства паэта). Гэтая незвычайная казка – своеасаблівы помнік не толькі Жаныню, але і яго мамачцы Дарце.

Так, споўнілася 120 гадоў Памяці Дарце Пліекшанэ (1828—18.04.1899). 90 гадоў Памяці Янісу Райнісу мы будзем адзначаць сёлета 12 верасня. І не забудзем кожны важны ўзвышак з яго жыцця. Да прыкладу, 2 чэрвеня 1929 г. Райніс аб”явіў аб стварэнні Таварыства па культурных  сувязях з народамі Савецкага Саюза. Арганізатар і першы старшыня сябрыны тады прамовіў: «Мы пачынаем зблтжэнне з Усходам, з народамі Усходу. Два вялікія народы, з якімі мы хочам збліжаць нашу культуру, гэта беларусы і велікарусы. Асабліва сімпатычныя нам беларусы, гістарычна блізкія літоўцам».

Пасля такой цытаты напрошваецца лірычны эпілог: магчыма, што 2 чэрвеня 1929 г. ікнулася і тым, хто ствараў у 1229 г. Дамову Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам… І мы разам паверым, што ўскалыхнулася душа і ў Грыкоўскага, дзеда родненькай нам  Дарты, калі будзем адзначаць сёлета ў чэрвені 90-годдзе ўтварэння Таварыства – знакавай падзеі ў дыфузіі латышскай і беларускай культураў.

Сяргей Панізьнік, кавалер Ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі

 

Прочитано 1624 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии