Понедельник, 20 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай адкрые літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Цудадзейны казачны свет»

  • Понедельник, 22 апреля 2019 13:21

24 красавіка 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай  літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Цудадзейны казачны свет».

Калі ўпершыню вы пачулі казку? Наўрад ці ўзгадаеце дакладна, але несумненна — у дзяцінстве. Мара і цуд раптам станавіліся побач з намі, з’ядноўваліся ў вядомых і загадкавых персанажах, якія засталіся на ўсё жыццё носьбітамі тых або іншых якасцей.

Беларускім казкам уласцівыя глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання.

Казка – нешта вельмі патаемнае, сяброўскае і чароўнае. З казкай дзеці і дарослыя падарожнічаюць у краіну цудаў і прыгод.

Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. 

Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў  выданняў, якія сведчаць аб вечных ісцінах, агульначалавечай маралі: беларускія народныя казкі, казкі беларускіх пісьменнікаў, казкі народаў Еўропы, казкі народаў свету і мастацкіх прац вядомых мастакоў Анатоля Волкава, Наталлі Паплаўскай, Ірыны Лобан з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Экспазіцыю ўпрыгожаць лялькі, зробленыя па матывах беларускіх народных казак майстра Святланы Цехановіч і тэатральныя афішы вядучых тэатраў Мінска.

У мерапрыемстве прымуць ўдзел пісьменнікі, даследчыкі, мастакі, тэатральныя дзеячы і мастак па ляльках.

 

 

Дата правядзення: 24.04.2019 а 17.00.

Месца правядзення:Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.

 

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Прочитано 1142 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии