Понедельник, 20 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Славутыя мастакі з Беларусі»: Гаўрыіл Вашчанка  

У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет новая кніга з серыі, прысвечанай беларускім мастакам.

«Славутыя мастакі з Беларусі» ўжо расказалі пра Івана Хруцкага, Валенція Ваньковіча, Вітольда Бялыніцкага-Бірулю, Язэпа Драздовіча, Станіслава Жукоўскага, Віталя Цвірку, Аркадзя Астаповіча, Міхася Філіповіча, Паўла Масленікава, Міхаіла Савіцкага, Арлена Кашкурэвіча, Апалінарыя Гараўскага, іншых знакамітасцяў, якія ўнеслі надзвычайны ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва, чые творы сталі ўпрыгожваннем і нацыянальных культур іншых краін, а не толькі Беларусі.

Новае выданне прысвечана народнаму мастаку Беларусі Гаўрыілу Вашчанка (1928 – 2014). Аўтар тэксту і ўкладальнік – Вольга Архіпава. Нагадаем, што каардыянатарам праекта з’яўляецца генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў. У кнігу ўвайшло болей 70 рэпрадукцый твораў Г. Вашчанкі, якія выкананы з 1966 па 2007 гг. «Зямля паэта», «Прарыў», «Думы пра хлеб», «Боль», «Сполах», «Матчыны крылы» – гэтыя і іншыя работы, відавочна, у памяці ўсіх, хто нераўнадушна ставіцца і ставіўся да беларускага жывапісу.

Варта нагадаць, што карціны Гаўрыіла Вашчанкі захоўваюцца ў 30 музеях у Рэспубліцы Беларусь і па-за яе межамі. У тым ліку – у Нацыянальнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальным музеі ўкраінскага мастацтва, Нацыянальным мастацкім музеі Малдовы, Нацыянальным мастацкім музеі Балгарыі. У 2002 годзе ў Гомелі пачала працаваць карцінная галерэя Гаўрыіла Вашчанкі. У яе калекцыі – 70 твораў, якія мастак падарыў любімаму гораду.

 

Кастусь Ладуцька

Фота: gomel.today

Прочитано 330 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии