Понедельник, 20 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Маршрутамі літаратурнай дыпламатыі – Кенія, Хілары Маінга  

Перакладчыцкія стасункі  пісьменнікаў Беларусі  з літаратарамі  свету сёння дастаткова шырока наладжаны. Аднак мост творчых зносінаў з далёкімі афрыканскімі краінамі, на жаль, зусім не выбудаваны. Некалькі запаўняючы гэты прабел, сёння хочацца пазнаёміць  беларускага чытача з паэтам і перакладчыкам, грамадскім дзеячам з Кеніі Хілары Маінгам.  Не так даўно паэт з афрыканскай акругі Бусія стаў адным з удзельнікаў рэалізацыі  творчага праекта па стварэнні  ў Беларусі кнігі  аднаго верша на мовах свету індыйскага класіка літаратуры  Рабіндраната Тагора «Мая Залатая Бенгалія», таму  сёння мы і сустракаемся з аўтарам перакладаў. Тэма нашай гутаркі, безумоўна, ─  літаратура. 

  1. І перш, чым распачаць знаёмства беларускага чытача  з Вамі, паважаны Хілары, думаю, будзе надзвычай цікава пазнаёміцца з Кеніяй праз оптыку Вашага бачання.

─  Кенія – унітарная рэспубліка прэзідэнцкага тыпу –  з'яўляецца шматпартыйнай дэмакратыяй з больш чым 50-цю зарэгістраванымі палітычнымі партыямі. Мы праводзім усеагульныя выбары праз кожныя пяць гадоў. Наша канстытуцыя была перагледжана і ў 2010 годзе апублікавана новая  яе версія. Гэтая новая канстытуцыя ў цяперашні час прадугледжвае перадачу паўнамоцтваў 47-мі акругаў на чале з губернатарамі і мае акруговыя сходы з удзелам як абраных, так і прызначаных членаў. Мы ўсё яшчэ сутыкаемся з праблемамі ў сувязі з гэтай новай канстытуцыяй, асабліва ў тых галінах, якія тычацца перадачы паўнамоцтваў. У цяперашні час існуе агульны кансенсус у дачыненні да таго, што ў гэтую канстытуцыю варта зноў ўнесці змены, перш чым мы пойдзем на наступныя усеагульныя выбары ў 2022 годзе. Не так даўно – у 2017 годзе –  мы правялі ўсеагульныя выбары ў краіне.

  1. Раскажыце, калі ласка, паважаны Хілары, крыху пра сябе: дзе нарадзіліся, чым займаецеся ў сённяшні час?

─  Нарадзіўся я ў 1970 годзе ў сяле Бухахала, раёна Бусія, вядомага як акруга Бусія ў заходняй правінцыі Кеніі. Па падгрупе буйнога племені Лух’я, якое існуе пераважна ў заходнім рэгіёне Кеніі, я належу да Марачы. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе ў Бумале, затым паступіў у сярэднюю школу  ў Бутула, а яшчэ пазней – ва ўніверсітэт Кеніята, дзе  атрымаў ступень бакалаўра навук з адзнакай у галіне статыстыкі. Я чацвёрты  з сямі дзяцей маіх бацькоў, у мяне яшчэ ёсць дзве сястры і два браты, на жаль, два маіх старэйшыя браты памерлі ў 2001 і 2003 гадах. У 1982 годзе, калі я вучыўся ў пятым класе, памёр мой бацька, Нэльсан Маінга,  пакінуўшы увесь цяжар сямейных клопатаў на маю маці, – Леуніду Алуоч Маінга. На жаль, нядаўна яна таксама пакінула гэты свет.

Мае  дзве сястры – школьныя настаўніцы, хаця старэйшая з іх тры гады таму сышла на пенсію. Адзін з братоў таксама з'яўляецца настаўнікам пачатковай школы, хоць і мае вышэйшую адукацыю. Яшчэ адзін брат – фермер.

У цяперашні час я працую поўны працоўны дзень у маім Фондзе, Фондзе Хілары Маінга, які я заснаваў у 2005 годзе пасля сыходу з пасады выканаўчага дырэктара праваабарончай арганізацыі ў Кеніі. Я бачыў многіх, хто мае патрэбу ў служэнні супольнасцям, каб зрабіць жыццё людзей лепшым. Такім чынам, гэты Фонд быў створаны з мэтай падтрымкі  дзяцей, якія маюць патрэбу  ў дапамозе, а таксама падтрымкі жанчын, моладзі і пажылых людзей  Кеніі. І сёння я вельмі  ганаруся тым, што  больш за 2000 студэнтаў  я змог дапамагчы атрымаць сярэднюю і  вышэйшую адукацыю, а таксама больш за 1500 жаночых і моладзевых груп. Амаль 2500 пажылых людзей, у асноўным жанчыны, атрымалі падтрымку ў выглядзе харчовага забеспячэння, жылля, медыцынскага абслугоўвання і адзення. Аднак наша праблема ў тым, што мы не атрымліваем ніякай падтрымкі ад ураду, а колькасць тых, хто мае патрэбу ў нашай дапамозе, застаецца высокай. Дзейнасць  жа нашай арганізацыі цалкам залежыць ад дабрыні і спагадлівасці людзей, ад неабыякавасці чалавека  і жадання дапамагаць бліжняму.

Хілары Маінга  разам са сваёй мамай Леунідай Алуоч Маінга.

Хілары Маінга са сваімі падапечнымі – юнымі паэтамі.

 

Падчас правядзення дабрачыннай акцыі з жыхарамі Кеніі.

«Дажджы пачаліся, і сёння я вырашыў пасадзіць кукурузу і бабы на нашай ферме, каб мы маглі атрымліваць ежу для дзяцей у школах Фонду Хілары Маінга. Дзякуй валанцёрам, якія дапамаглі мне на ферме».

  1. А якое месца ў Вашым жыцці займае літаратура? Якую дзейнасць у сувязі з ёй праводзіце?

─  Што тычыцца літаратуры, дык  павінен сказаць, што вялікім  яе аматарам  я стаў яшчэ з пачатковай школы. Не пакінуў гэтую справу і сёння: аўтар шматлікай колькасці  артыкулаў аб правах дзяцей, палітыцы, спорце, літаратуры. Сёння я выступаю як паэт, публіцыст і перакладчык, акрамя таго кірую некалькімі паэтычнымі праектамі са сваімі школьнікамі ў межах дзейнасці фонда «The Hillary Mainga Foundation», так бы мовіць, вучу дзяцей станавіцца паэтамі. Да прыкладу, сёння вершы кенійскіх дзіцей перакладзены на турэцкую мову, і рыхтуецца да друку кніга на турэцкай мове. Фонд  мае гонар быць партнёрам у якасці афрыканскага каардынацыйнага партнёра з амерыканскай арганізацыяй Realistic Poetry International. У рамках гэтага партнёрства мы накіраваны на развіццё паэтычных навыкаў сярод кенійскіх школьнікаў. З гэтай арганізацыяй мы штомесяц працуем над паэтычнымі праектамі. Я таксама ўганараваны служыць культурным паслом ва Усходняй і Цэнтральнай Афрыцы ў амерыканскай арганізацыі Inner Child Press International. Усе гэтыя магчымасці з'яўляюцца дзякуючы маёй міжнароднай рэпутацыі і рэпутацыі майго Фонду.

  1. Ведаючы тое, што не так даўно Вы прынялі актыўны ўдзел у перакладчыцкім праекце Беларусі па стварэнні кнігі аднаго верша Рабіндраната Тагора «Мая Залатая Бенгалія», хочацца, па-першае, падзякаваць Вам за ўдзел у гэтай справе, па-другое, – пачуць ад Вас, наколькі цікава Вам падалося паўдзельнічаць у гэтым праекце?

─  Сапраўды, праект падаўся мне вельмі цікавым, таму я і вырашыў паўдзельнічаць у ім. Улічваючы свой моўны багаж, я зрабіў пераклад верша на тры мовы: суахілі, лух’я і луа, з цэлага мноства існуючых моў у Кеніі. А наогул у Кеніі  ажно 42 племені  і кожнае з іх гаворыць на сваёй унікальнай і арыгінальнай мове. І хоць на першы погляд некаторыя з гэтых моў гучаць падобна, аднак, насамрэч,  яны вельмі розныя і з’яўляюцца, так бы мовіць, візітоўкай свайго племені. У кожным племені існуюць яшчэ і так званыя падгрупы, нешта кшталту плямёнаў  у племені. Напрыклад,  я належу да буйнога племені Лух’я, але падплемя маё, альбо падгрупа,  –  Марачы. Калі мой таварыш з майго ж племені Лух’я, але  ўжо падплемені  Мараголі, гаворыць, мне цяжка зразумець яго, гэтак жа  цяжка як і майму таварышу з племені Лух’я  падплемені Букусу. Такім чынам, толькі ў нас, у племені Лух’я, існуе 21 падгрупа, дзе кожны  размаўляе  на сваім арыгінальным дыялекце, і нават нам вельмі нялёгка разумець мову суседняга падплемені, калі толькі ты адмыслова не вывучаў гэтую мову.

Аднак  прыемна адзначыць, што мовы ўсіх 42-х кенійскіх плямёнаў і іх  падгруп актыўна выкарыстоўваюцца, на іх пішуць і гавораць, ні адна мова «не спіць». І нават у мясцовых цэрквах у нас ёсць Бібліі, якія былі перакладзены на гэтыя мовы і дагэтуль выкарыстоўваюцца на нядзельных царкоўных службах.

  1. Тым не менш, адна з мноства гэтых моў з’яўляецца нацыянальнай?..

─  Суахілі з'яўляецца нацыянальнай мовай у Кеніі, у той час як англійская з'яўляецца афіцыйнай мовай. Абедзве гэтыя мовы актыўна выкарыстоўваюцца ў літаратуры Кеніі. Празаікі, паэты, перакладчыкі, журналісты найбольш шырока  карыстаюцца менавіта гэтымі мовамі.

  1. У адказе на маё пытанне Вы ўзгадалі і журналістаў, як актыўных удзельнікаў літаратурнага працэсу, раскажыце, калі ласка, як шырока прадстаўлены журналісцкія  выданні  ў  Кеніі?

─ Зазвычай кожны з журналістаў, што працуе ў сродках масавай інфармацыі нашай краіны, належыць да пэўнага працадаўцы, таму і піша паводле фармату выдання, на якое рупіцца,  працуе ў адпаведнасці з вызначаным кодэксам паводзін.  Звычайна СМІ ў Кеніі працуюць у звязцы з пэўным бізнэсам, таму прафесійная этыка для іх супрацоўнікаў з'яўляецца ключавой. Кожная газета ў Кеніі звязана з пэўным домам СМІ. Напрыклад, у нас ёсць Nation Newspaper, якая належыць Nation Media Group, разам з Nation Television, (NTV), тэлевізійнай станцыяй. У нас таксама ёсць Standard Newspapee, якая належыць Standard Group разам з кенійскай тэлевізійнай сеткай (KTN), тэлевізійнай станцыяй. Дамы СМІ ў Кеніі знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, яны не належаць ураду. Аднак урад рэгулюе дзейнасць СМІ праз усталяваныя рэспублікай законы. Акрамя таго на карысць СМІ  Кеніі   працуе шмат пазаштатных аўтараў, яны рыхтуюць  і прадаюць свае матэрыялы і фотаздымкі розным сродкам масавай інфармацыі.

  1. Скажыце, калі ласка, а як шырока прадстаўлены пісьменнікі ў Кеніі і як камфортна пачуваюць яны сябе ў краіне?

─  Нягледзячы на тое, што ўрад краіны не падтрымлівае літаратараў, у Кеніі тысячы пісьменнікаў, якія не аб’яднаны ні ў якія супольнасці, а працуюць самастойна, пішуць тое, пра што думаюць, і закон не забараняе гэтага рабіць.  Закон забараняе толькі напісанне артыкулаў, якія могуць распальваць гвалт ці нянавісць паміж плямёнамі ці групамі людзей, парнаграфічныя з’явы таксама забаронены ў Кеніі.

  1. Дзякуй вялікі, паважаны сябра, за змястоўную размову, спадзяюся, разам мы рэалізуем яшчэ не адзін сумесны праект. Да новых сустрэч!

Размову вяла Марыя Кобец

Прочитано 270 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии