Вторник, 20 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Блог Юліі Алейчанка. Музыка ў табе

  • Понедельник, 13 мая 2019 18:16

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» – штогадовае чаканае мерапрыемства для беларускага гледача. Нестэрэатыпныя, вострасацыяльныя стужкі са Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі ўжо пяты год выклікаюць жывую цікавасць у рэжысёраў, кінакрытыкаў, аматараў. Сёлета слоганам фестывалю абрана ёмістая фраза «Магчыма ўсё». І насычаная праграма – выдатнае таму пацверджанне. Паказы, лекцыі, майстар-класы, конкурс постараў.

Ісландская стужка «Жанчына абвяшчае вайну» («Woman at War») – адна з найбольш яскравых прэм’ер для Беларусі. Рэжысёр Бенедыкт Эрлінгсан, вядомы сваімі фільмамі «Пра коней і людзей», «Усім відовішчам відовішча», ужо быў раней прадстаўлены ў межах «Паўночнага ззяння». Яго непаўнорны стыль прытчавы, алегарычны. Дзе чэрпаць сілы, каб бараніць родную зямлю ад экалагічнай катастрофы? Як захаваць самасць і жыць у суладдзі з сабой? Героі карціны «Жанчына абвяшчае вайну» пакутліва, але мэтанакіравана шукаюць адказы на гэтыя няпростыя пытанні. Хатле 49 гадоў, яна вучыць людзей спяваць і вядзе крыху закрыты, але, на першы погляд, цалкам звычайны і прыстойны лад жыцця. Аднак перыядычна яна ператвараецца ў супергераіню, Горную жанчыну! Абясточвае лініі электраперадач, спыняе працу буйных прамысловых прадпрыемстваў. Паліцыя краіны не можа даўмецца, хто ж здольны распрацоўваць такі неверагодны план. Хаваючыся ад пераследу верталётаў на адкрытай мясцовасці, Хатла часцяком прыпадае шчакой да духмянай выспы верасу ці голай раллі і яшчэ раз упэўніваецца, што робіць патрэбную справу…

Вобраз самоты – скразны ў фільме. Фермер, які вырашае дапамагаць Хатле ў яе справе, шчымліва называе сваю сабаку Жонкай, сястра Хатлы, інструктарка ёгі, плануе сысці ў будысцкі манастыр. Аднак усё змяняе вестка з далёкай Украіны. Данецкая дзяўчынка Ніка згубіла на вайне ўсіх родных. І Хатла стане маці, чаго б гэта ні каштавала ёй і яе сям’і!

Мы не самотныя, калі ўсядзіне нас грае музыка. Сімвалічныя выканаўцы суправаджаюць Хатлу ва ўсіх яе небяспечных падарожжах. А калі яна даведваецца пра Ніку, у мелодыі імправізаванага аркестру ўплятаюцца і ўкраінскія матывы…

«Жанчына абвяшчае вайну» – фільм пра шлях да шчасця, пошук сябе. Як важна не заглушыць уласную музыку!

Юлія Алейчанка

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 1380 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии