Вторник, 20 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларускі след да царскага трона

У «Адукацыі і выхаванні» выйшаў гістарычны раман вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліпскага «Цар».

І па назве, і па звароту аўтара, які ўжо займеў сваё трывалае месца ў дзіцячай літаратуры, твор нечаканы. На старонках сапраўды сенсацыйнай кнігі, паўстае нямала пытанняў, якія імкнуцца вырашыць героі аповеду. Хто пакарыў трон Масковіі: сын Івана Грознага Дзімітрый ці Ілжэдзімітрый? Хто папраўдзе Марына Мнішак: яго каханка, царыца Масковіі ці авантурыстка? Чым дамогся Дзімітрый трона: розумам, прыроднай мудрасцю, воляй ці нейчай магутнай і мудрай падтрымкай?.. На гэтыя і мноства іншых пытанняў шукае адказ наш сучаснік – герой рамана Зміцер Кажухоўскі, які ад прадзедаў носіць мянушку Цар. Чытаем у анатацыі да кнігі: «У творы даследуецца беларускі след царавання Дзімітрыя і паказаны шлях Марыны Мнішак праз Вялікае Княства Літоўскае, якім яны некалі ехалі на каранацыю ў Маскву».

Ва ўступным слове «Ад аўтара» Уладзімір Ліпскі пазначае часавыя і прасторавыя, геаграфічныя каардынаты твора: «Я – па часе ў 410 гадоў ад тых падзей, якія парушылі кардыяграму майго сэрца.

Але я жыву разам з сучаснікам па мянушцы Цар, які хоча разгадаць тайну свайго роду. І ён падмагае мне ў аповедзе, неймаверна закручастым.

Я – на адлегласці 750 кіламетраў ад Масквы, дзе тады адбывалася тое, што не дае мне спакою.

Я жыву на зямлі, якая раней называлася Вялікім Княствам Літоўскім. Тут цяпер мая радзіма Беларусь…»

Разам з чуйным, уважлівым да гістарычных падзей пісьменнікам паспрабуем прайсці сцежкамі яго героеў.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1153 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии