Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Запрашае паэт і музыкант Аляксандр Авяр’янаў

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, што месціцца ў беларускай сталіцы ў Траецкім прадмесці, 23 мая а 16-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Авяр’янава «Мой друг гітара».

Паэт і музыкант, а па асноўных сваіх прафесійных клопатах – дыпламат са шматгадовым вопытам, Аляксандр Авяр’янаў – аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў. Яго сімпатычныя кнігі выходзілі на трох мовах – на рускай, беларускай і польскай. І канцэрт-прэзентацыя, што адбудзецца ў літаратурным музеі, будзе якраз адлюстраваннем многіх творчых зацікаўленняў, творчых памкненняў яркай, шматграннай асобы.          Запрашаючы на творчую імпрэзу сваіх сяброў і проста ўсіх, хто нераўнадушны да паэзіі, музыкі, спеваў, Аляксандр Авяр’янаў абяцае, што нікому не будзе сумна. На вечарыне будуць гучаць песні, на вечарыне будуць дэкламавацца вершы.

Прыходзьце! Паверце, што не пашкадуеце! Да сустрэчы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 23 мая а 16-й гадзіне!  

Сяргей Шычко

Прочитано 783 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии