Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Народны паэт Татарстана Роберт Мінулін у стасунках з Беларуссю

Беларуска-татарскія літаратурныя сувязі маюць трывалую аснову. У Мінску асобнымі кнігамі на беларускай мове выходзілі паэтычныя творы Мусы Джаліля, Закі Нуры (ён, між іншым, партызаніў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну). І сёння творы татарскіх паэтаў, празаікаў друкуюцца ў беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях у перакладзе на беларускую мову. Як прыклад – публікацыі Роберта Мінуліна, Рэната Харыса, Алмаза Гімадзеева.

А зараз у Казані выдадзена кніга артыкулаў, нарысаў, творчых партрэтаў, прысвечаных народнаму паэту Татарстана Роберту Мінуліну. Ёсць у зборніку і беларускія старонкі.

Справа ў тым, што вядомы сучасны пісьменнік Татарстана не аднойчы наведваў Беларусь. У 2009 годзе ўдзельнічаў у Дні беларускага пісьменства ў Смаргоні. Тады праводзіўся і міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Дарэчы, яшчэ задоўга да гэтай паездкі Роберт Мугалімавіч напісаў верш «Паланез Агінскага». А ў 2018 годзе татарскі паэт і перакладчык прыняў удзел у IV Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», які сабраў у Мінску прадстаўнікоў болей як краін свету. Варта нагадаць, што ў Беларусі выйшла дзве кнігі вершаў Роберта Мінуліна. Адна з іх – «Начныя птушкі» – у серыі «Сябрына: Паэзія народаў Расіі» ў перакладзе на беларускую мову лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага.

У кнізе «Добры свет Роберта Мінуліна» – некалькі артыкулаў Алеся Карлюкевіча, якія прысвечаны татарскаму літаратару. Повязь з Беларуссю згадваецца і ў расповядах іншых аўтараў – турэцкага літаратуразнаўцы Эрджана Алкая, кандыдата філалагічных навук з Алматы (Казахстан) Святланы Ананьевай. На здымках, змешчаных у кнізе, –  сустрэчы Роберта Мінуліна з беларускімі літаратарамі Аляксеем Чаротам, Іванам Чаротам, Сяргеем Трахімёнкам, Алесем Бадаком, Васілём Жуковічам.

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 824 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии