Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Аўтары «М» паўдзельнічалі ў чытаннях вершаў падчас Ночы музеяў

На Ноч Музеяў аўтары часопіса «Маладосць» падзяліліся сваімі творчымі навінкамі і добрымі старынкамі з наведвальнікамі Дзяржаўнага мемарыяльна-літаратурнага музея Якуба Коласа.

Дзіма Шулюк, намеснік галоўнага рэдактара нашага часопіса, разам з прачытаннем сваіх вершаў адзначыў, што ўслед за Янкам Купалам, Якубам Коласам і іншымі мегаталентамі беларушчыны  місіяй часопіса «Маладосць» таксама з’яўляецца імкненне адкрываць і ствараць новае.

Нібыта ўслед гэтым словам пасля выступаў да рэдакцыі падышла Анастасія Роўда, адзінаццацікласніца, якая рыхтуецца стаць журналісткаю. Станіслаў Лысы, вершы якога мы ўжо ў чэрвеньскім нумары адкрыем нашым чытачам. Часопіс з радасцю вітае новых аўтараў і будзе шчаслівы адкрываць іх на сваіх прасторах. Для нас вельмі важныя новыя думкі, твары, формы, погляды.

Таксама на адкрытай пляцоўцы музея дзядзькі Міцкевіча завіталі з вершамі паэтка і хрысціянскі псіхолаг Таццяна Палхоўская, паэтка і таленавітая даследчыца біялогіі Марыя Чарняўская, удзельніца паэтычнага літаратурнага гуртка БДУ «Альтанка» – маладая паэтка Дар’я Вячэрка.

Напрыканцы з вершам заключэннем і заклікам «Быць» выступіла маладая паэтка і перакладчыца Яна Уладыка.

Каардынавала сустрэчу Аксана Ючкавіч, рэдактар аддзела паэзіі.

 

Крыніца: «М»

Прочитано 673 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии