Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Метамарфозы»: старонкі літаратурнага братэрства

Літаратурны часопіс «Метамарфозы», які выдаецца ў Гомелі, даўно займеў вагу, аўтарытэт сярод пісьменнікаў не толькі Беларусі, але і суседніх, блізкіх краін, а часам – і вельмі далёкіх ад Мінска, Гомеля прастор.

Пацвярджэннем гэтаму выступае і сёлетні першы нумар, які толькі што пабачыў свет (выдаецца часопіс штоквартальна). Побач з публікацыямі паэтаў, празаікаў, публіцыстаў з розных куточкаў Беларусі змешчаны творы пісьменнікаў Украіны, Расіі, В’етнама, Казахстана, Бельгіі, Ізраіля, Новай Зеландыі, Кыргызстана, Чэхіі. У раздзеле «Пераклады» – вершы паэтэсы комі Алёны Ельцовай у перакладзе на рускую мову. Дарэчы, варта заўважыць, што творы А. Ельцовай гучаць на англійскай, французскай, фінскай, венгерскай, эстонскай, рускай, карэльскай, марыйскай, мардоўскай, узбекскай мовах. Пісьменніца – кандыдат філалагічных навук, працуе ў сектары літаратуразнаўства Інстытута мовы, літаратуры і гісторыі комі навуковага цэнтра Уральскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.

Уражлівай падаецца і паэтычная публікацыя в’етнамскага паэта Май Ван Фана (нарадзіўся ў 1959 годзе ў Кімшоне; жыве і працуе ў Хайфоне). Творы в’етнамскага літаратара друкаваліся ў газетах і часопісах Швецыі, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Аўстраліі, Турцыі, Румыніі, Узбекістана, Індыі, Паўднёвай Карэі, Ганконга, Інданэзіі, Таіланада, арабскіх краін. Дарэчы, рускую мову спадар Май Ван Фэй вывучаў і ў Мінску – Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка.

Несумненна, такія праекты, як часопіс «Метамарфозы» – добры ўнёсак у развіццё літаратурных сувязяў, стварэнне агульнай мастацкай прасторы, якая спрыяе і дружбе літаратур, і дружбе народаў і краін.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 724 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии