Вторник, 15 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дарога да шорскага мастацкага свету

У пятым нумары часопіса «Маладосць» – публікацыя падборкі вершаў шорскай паэтэсы Любові Арбачакавай.

Пэўна, гэта адно з першых пераўвасабленняў шорскай нацыянальнай паэзіі на беларускую мову. Перакладчык – Мікола Мятліцкі. Змешчана ў беларускім маладзёжным літаратурна-мастацкім часопісе болей як трыццаць невялікіх па памеру вершаў. Да падборкі пададзены рэпрадукцыі і карцін Л. Арбачакавай. Паэтэса яшчэ займаецца і жывапісам.

Нагадаем, што шорцаў у свеце не так і шмат. Недзе крыху болей як 12 тысяч чалавек. Жывуць яны ў асноўным ў Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адзін з заснавальнікаў шорскай нацыянальнай літаратуры – Фёдар Чыспіякаў. Першая яго кніга – «Шалбан» – пабачыла свет у 1934 годзе. Чыспіякаў пераклаў на шорскую мову аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна «Капітанская дачка». Любоў Арбачакава пераклала на сваю родную мову ўрывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф». Публікацыя гэтага перакладу змешчана ў трох мінскіх выданнях кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету»: у 2014, 2015 і 2018 гадах. Нядаўна шорская паэтэса завершыла пераклад «Санетаў» Янкі Купалы.

Будзем спадзявацца, што сёлетняя сустрэча з шорскай паэзіяй па-беларуску – толькі пачатак сістэмнай увагі да нацыянальнай літаратуры з далёкага Кемераўскага края.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 1004 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии