Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXXІIІ «Каласавіны» адбудуцца 1 лістапада 2019 года

  • Понедельник, 27 мая 2019 09:24

1 лістапада 2019 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае да ўдзелу ў XXXІIІ навуковай канферэнцыі «Каласавіны», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.  

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне навуковага коласазнаўства, гісторыі беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст., гісторыкі, архівісты, журналісты, культуролагі, мастацтвазнаўцы, спецыялісты музейнай справы, выкладчыкі ВНУ.

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца:

- літаратуразнаўчы і культуралагічны аналіз творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;

- разгляд фундаментальных праблем коласазнаўства пачатку ХХІ стагоддзя;             

- кансалідацыя творчых і навуковых сіл вядучых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і краін замежжа па ўсебаковым вывучэнні і шматаспектнай папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў шырокім грамадскім асяроддзі.

Праблематыка канферэнцыі:

  1. Навуковая і грамадская дзейнасць Якуба Коласа.
  2. Коласазнаўства ў ХХІ ст.: вынікі і перспектывы.
  3. Творы Коласа-класіка ў школьнай праграме і ў праграме філалагічных факультэтаў ВНУ.
  4. Праблемы перакладаў спадчыны Якуба Коласа-паэта, празаіка, публіцыста на мовы народаў свету.
  5. Сцэнізацыя і экранізацыя літаратурных твораў Якуба Коласа як адна з надзённых задач сучаснага коласазнаўства.
  6. Малавядомыя старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
  7. Творчая спадчына Якуба Коласа ва ўспрыманні сучаснага пакалення чытачоў.
  8. Творчасць Якуба Коласа ў кантэксце беларускай і сусветнай літаратур.
  9. Мастацкае асэнсаванне падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў паэтычных творах, публіцыстыцы, эпісталярнай спадчыне Якуба Коласа, і іх роля ў патрыятычным выхаванні.
  10. Асобы з акружэння Якуба Коласа: дабрачынная дапамога Якуба Коласа людзям, творчыя і дзелавыя кантакты паэта перыяду 1941–1945 гг.
  11. Мастацкая мемарыялізацыя жыцця класікаў беларускай літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя
  12. Спадчына Якуба Коласа ў іншых відах мастацтва.
  13. Музей як удзельнік адукацыйна-выхаваўчага працэсу: магчымасці музея, актуальнасць, праблемы супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі.

Да абмеркавання можа быць прынята іншая тэма, сугучная згаданым.  

Узнятыя праблемы будуць разгледжаны ў фармаце пленарнага і секцыйных пасяджэнняў.  

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.  

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, іншыя славянскія.

Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў «Каласавіны».

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа не пазней 22 кастрычніка 2019 года.

Увага! У 2019 годзе матэрыялы для публікацыі будуць прымацца толькі па факце ўдзелу ў рабоце канферэнцыі.

 

Праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Арганізацыйны ўнёсак – 20,00 беларускіх рублёў.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская  +375 17 284 15 84

Каардынатар канферэнцыі – Ірына Міхайлаўна Казловіч

+375 17 294 91 96, +375 44 557 72 27

fax: + 375 17 284 19 40, 

e-mail: muzeyкolas@yandex.ru

www.yakubkolas.by

 

Аргкамітэт

Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі ў прымацаваным файле

                                                          

 

Прочитано 642 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии