Суббота, 20 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«100slow» «Маладосці». Маргарыта Латышкевіч: «Бо гэтак жыву. Дыхаю»

  • Понедельник, 27 мая 2019 13:22

100slow — новая рубрыка часопіса «Маладосць». Літаральна 100 слоў пра тое, як хто прыходзіць у «Маладосць», з незвычайным аздабленнем старонкі. 

Сказалі:

— Напішы, як прыйшла ў «Маладосць».

І я разгубілася. Азадачылася.

Заўсёды трохі бянтэжуся, калі пытаюць такія рэчы. Кшталту: а ты што гэта, па–беларуску размаўляеш? А як гэта ты, сама пішаш?

Размаўляю. Пішу.

Бо іначай не атрымліваецца.

Бо гэтак жыву. Дыхаю.

Так і з «Маладосцю». Цяпер цяжка прыгадаць, як некалі — фізічна — прыйшла. Трынаццаць гадоў таму яшчэ школьніцай надрукавала паўтузіна вершаў — «и всё заверте…»

Праглядаю зараз першую сваю, 2007 года, публіцыстыку. Пра вужыную манархію, кадукоў ды чары. У 2019 годзе пачынае друкавацца мой раман — пра вужыныя камяні, кадукоў ды чары.

Стабільнасць.

Няхай «Маладосць» змяняецца, але сэрца яе — ЛАД — застаецца.

«М»ы застаёмся разам.

 

Маргарыта Латышкевіч

Прочитано 654 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии