Суббота, 20 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У беларускім дзіцячым часопісе – новы праект

Галоўны рэдактар выдання і вядомы дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі запрашае ў займальныя вандроўкі па Беларусі – «Я тут жыву». Творчы праект носіць адмысловы характар. Лаканічнаму расповеду ў кожным з раздзелаў спрыяе яшчэ і стылізаваная карта. У майскім нумары «Вясёлкі» чытача чакае сустрэча з «Казачнай Беларуссю».

На карце, якую намаляваў мастак Ігар Ліпскі, – канкрэтныя адрасы. А поруч, на старонках часопіса – фотаздымкі казачнікаў, звязаных з тымі ці іншымі паселішчамі. Я пазнаў на фотаздымках Змітрака Бядулю, Максіма Багдановіча, Цётку, Максіма Танка, Дануту Бічэль-Загнетаву… А каго пазнае юны чытач?.. Чытаем у прадмоўцы да «Казачнай Беларусі»: «Пісьменнікі Беларусі прадаўжаюць добрую традыцыю народных казачнікаў. Класікі і пачаткоўцы адточваюць сваё мастацкае слова на творах для Дзяцей. Зазірніце ў кнігарні, бібліятэкі і там сустрэнеце казкі беларускіх аўтараў на любы ваш густ. Сябруйце з казкамі. Яны дапамогуць вам спазнаць жыццё. Яны дадуць вам мудрыя ўрокі выхавання».

Пісьменнік дае і дамашняе заданне. Яно складаецца з трох частак: 1. Напішыце, якія дзіцячыя кнігі і якога пісьменніка вы чыталі? 2. Адшукайце на карце Беларусі Малую Радзіму пісьменнікаў, фота якіх змешчаны на гэтых старонках. Складзіце сваю літаратурную карту беларускіх казачнікаў. 3. Прыдумайце казку, галоўнымі героямі якой былі б Вася Вясёлкін, магутны Зубр, мудры Бусел, калючы Вожык, лагодная Вавёрка і крыклівая Варона. Пераможцы атрымаюць падарунак.

Узаемасувязь «Вясёлкі» з чытачамі, жаданне часопіса і яго аўтараў уключыць дзетак у стваральны працэс, у рэалізацыю творчых ідэй выклікаюць павагу.

Сяргей Шычко

Прочитано 628 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии