Воскресенье, 22 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чачэнскі часопіс «Гоч» прадстаўляе беларускіх аўтараў

Першы нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Гоч», які прысвечаны мастацкаму перакладу, пабачыў свет у Грозным.

Паэтэса, перакладчыца Пецімат Пецірава, якая з’яўляецца галоўным рэдактарам выдання, так каменціруе яго выпуск:

– Мы не ўпершыню звяртаемся да беларускай літаратуры. У нас ужо былі змешчаны на працягу апошніх гадоў пераклады беларускай паэзіі і прозы. А сёлета “Гоч”, першы нумар якога цалкам прысвечаны беларускай літаратуры, прадстаўляе творы Віктара Шніпа, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Алены Масла, Людмілы Рублеўскай, Георгія Марчука, Алеся Карлюкевіча, Марыі Кобец, Іны Фраловай, Янкі Купалы, Алега Ждана, Андрэя Федарэнкі. Таксама пададзены вялікі раздзел беларускіх народных казак у перакладзе, зразумела, на чаэнскую мову.

Сярод перакладчыкаў твораў беларускіх аўтараў – Пецімат Пецірава, Адам Ахматукаеў, Х. Бардхаджыеў, Муса Сейлмуханаў, Муса Арсанукаеў, Мухамад Аліеў, Жаўхар Берсунакаева.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 808 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии