Четверг, 21 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дыплом першай ступені конкурса СНД «Мастацтва кнігі» належыць зборніку паэзіі Ай Ціна

  • Понедельник, 03 июня 2019 08:27

У Баку падведзены вынікі XVI Міжнароднага конкурса «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельнікаў СНД. Былі разгледжаны наступныя намінацыі – «Садружнасць», «Мая краіна», «Кніга для дзяцей і юнацтва», «Дыялог культур», «Навука і інавацыі», «Вучэбная літаратура і адукацыя», «Арт-кніга», «Мастацтва ілюстрацыі», «Аддрукавана ў Садружнасці», «Перамога» і «Гран-Пры».

Па традыцыі сур’ёзнае спаборніцтва адбывалася сярод адметных у плане мастацкага афармлення кніг. Журы звяртае выключную ўвагу на выданні, дзе актыўна сябе праявілі мастакі, кніжныя графікі. У Беларусі якраз гэтаму надаецца вялікая ўвага. «Гімн святлу» – зборнік паэзіі вялікага кітайскага мастака слова Ай Ціна, які пабачыў свет у мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура». Перакладчык на беларускую мову – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. Аўтар ілюстрацый – беларускі мастак азербайджанскага паходжання Каміль Камал. «Гімн святлу» адзначаны дыпломам першай ступені ў наступнай намінацыі конкурса – «Арт-кніга». Іншымі ўзнагародамі ў намінацыі «Арт-кніга» адзначаны выданні Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Туркменістана. Сярод васьмі кніг, заўважаных у намінацыі «Арт-кніга», -- яшчэ два беларускіх выданні. Гэта – альбом Вячаслава Паўлаўца (Выдавецкі дом «Звязда») і альбом Вітольда Бялыніцкага-Бірулі («Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»). Яны адзначаны спецыяльнымі дыпломамі.

Дарэчы, «Гімн святлу» – ужо другая кніга Ай Ціна, выдадзеная ў Беларусі. Першы зборнік вершаў вялікага кітайскага паэта на беларускай мове – «Водар стоенага лесу» – пабачыў свет у 2015 годзе ў серыі «Светлыя знакі: Паэты Кітая» (Мінск, Выдавецкі дом «Звязда»). І для мастака Каміля Камала вопыт работы з афармленнем кітайскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову далёка не першы. Кніжны графік праілюстраваў некалькі кніг серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая». Акрамя гэтага ў афармленні Каміля Камала пабачыла свет і анталогія кітайскай паэзіі XX стагоддзя «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы».

Алесь Карлюкевіч

 

 

 

Прочитано 1564 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии