Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні збяруць навукоўцаў ў Гродне 22 лістапада

22 лістапада 2019 года кафедра беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праводзіць Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні (Да 80-годдзя філалагічнага факультэта Гродзенскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы).

Плануецца праца па наступных напрамках:  

  • Янка Купала ў беларускім літаратуразнаўстве: рэцэпцыя, інтэртэкстуальнасць, дыдактыка.
  • Янка Купала і сусветная літаратура: кантакты, узаемаўплывы, тыпалогія.
  • Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў вышэйшай і сярэдняй школе: актуальныя праблемы выкладання.
  • Актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства і літаратуразнаўства. 

Заяўку і тэкст даклада  на ўдзел у Чытаннях, сканер квітанцыі пры завочным удзеле дасылаць да 01 кастрычніка 2019 года на e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. У заяўцы ўкажыце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, вучоную ступень, званне, нумар мабільнага тэлефона, адрас электроннай пошты. Выданне зборніка навуковых прац плануецца да пачатку канферэнцыі.  

Прадугледжаны  арганізацыйны ўзнос у памеры  20  бел. рублёў. Грошы неабходна  пералічыць на рахунак ф-л 400 ГОУ ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Гродно, BIC SWIFT:  AKBB BY 21400,  Р/с BY37 AKBB 3632 9000 0402 1400 0000, УНН 500037559. Получатель  УО “Гродненский государственный университет им. Я. Купалы” з паметкай «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні».  Квітанцыя з указанннем  прозвішча, імя, імя па бацьку прадстаўляецца падчас канферэнцыі.

Праезд і пражыванне ў Гродне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.  

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ём даклада – да 5 старонак, набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1,5 інтэрвала шрыфтам Times New Roman 12. Першы радок  справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Злева – індэкс УДК. Наступны радок — назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Анатацыя аўтара на мове арыгінала артыкула   пасля назвы даклада. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу  са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі падаюцца ў тэксце ў квадратных дужках.  Першая  лічба – нумар са спіса літаратуры,  наступныя  лічбы  –  старонкі.  Напрыклад: [1, с. 25-27]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) падаецца пасля асноўнага тэксту ў  парадку цытавання. Пасля тэксту даклада змяшчаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы цалкам, навуковая ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна) (ДАСТ 7.5. — 98).

Прыклад: 1. Багдановіч, I. Э. Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння / I. Э. Багдановіч; НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. –  Мінск:  Беларус. навука, 2001. – 386 с.

Даклады, якія не адпавядаюць патрабаванням ДАСТу, публікавацца не будуць.

Адрас аргкамітэта: 230023 г. Гродна, вул. Леніна, 32, пакой 19 (кафедра беларускай філалогіі)

Старшыня аргкамітэта: Садоўская Алена Станіславаўна

Даведкі па тэлефонах: 77-09-64 (кафедра беларускай філалогіі), 8029 7822379

Аргкамітэт

Прочитано 629 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии