Суббота, 21 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»: Праграма ад выдавецтва «Беларусь»

 

15 чэрвеня Мірскі замак прымае не толькі турыстаў, але і арганізатараў фестываля «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», пісьменнікаў, усіх, хто нераўнадушны да кнігі.

Розныя выдавецтвы будуць прэзентаваць навінкі, знаёміць са сваімі аўтарамі, раскажуць пра свае планы на заўтра.

Адмысловую праграму склала выдавецтва «Беларусь». Яно пазнаёміць удзельнікаў і гасцей фестывалю з кнігай А. Ласмінскага «Каложская царква». Пра новае выданне раскажуць аўтар і святары, якія працуюць у Свята-Барыса-Глебскай Каложскай праваслаўнай царкве. Будзе прэзентаваны альбом знакамітага мастака Кастуся Качана «Жывапіс». Гісторык і пісьменнік Сяргей Тарасаў пазнаёміць з выданнямі «Археалогія Беларусі» і «Полацкі Чарадзей».

Выдавецтва «Беларусь» прэзентуе на сваім стэндзе кнігі Я. Длугаша «Грунвальдская бітва», Ю. Бохана «Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV – XVI стагоддзях», М. Доўнара-Запольскага «Гісторыя Беларусі», П. Шпілеўскага «Падарожжа па Палессю і беларускаму краю», «Літоўскую гаспадыню» , а таксама «Нарысы Віцебскай Беларусі» Н. Нікіфароўскага, І. Барычэўскага «Нарысы Віцебскай губерніі».

Пад час прэзентацыі кнігі «Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню» будзе наладжана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам рыцарскага клуба. А пісьменніца Ліна Багданава, якая добра сябруе з выдавецтвам, наладзіць аўтограф-сесію кніг «З традыцыямі пара завязваць» і «Беласнегава і 27 гномаў».

 

Кастусь Ладуцька

Прочитано 1001 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии