Суббота, 17 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Конкурс на лепшую назву кнігарні «Белкніга» працягваецца

Толькі што стужка навін паведаміла пра адкрыццё новай кнігарні «Санет» у Слоніме – падзея адбудзецца 15 чэрвеня. А зараз «Белкніга» рыхтуецца да адкрыцця кнігарні ў Віцебску. Але ж назвы ў новага гандлёвага аб’екта пакуль што няма. Дарэчы, новая кнігарня будзе дзясятай па ліку ў старажытным горадзе – адрас наступны: вуліца Леніна, дом 1/76. Конкурс ідэй «Назаві сваю кнігарню», пераможца якога будзе адзначаны наступным падарункам – трохтомнай энцыклапедыяй «Янка Купала» (выданне, дарэчы, заваявала Гран-пры XVI Міжнароднага конкурса дзяржаў-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі» ў Баку), праходзіць да 14 чэрвеня.

Умовы да назвы наступныя: адно ці (максімум!) два словы; слова павінна быць чытэльным, лёгка вымаўляцца і запамінацца (напісанне павінна быць толькі кірыліцай); назва павінна быць арыгінальнай (назвы, якія ўжо носяць іншыя кнігарні, не прымаюцца да разгляду).

Заяўкі на конкурс ідэй для назвы кнігарні «Белкнігі» ў Віцебску прымаюцца ў асабістыя паведамленні груп ААТ «Белкніга» ў ВКонтакте, Instagram; Facebook альбо на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з указаннем Вашага прозвішча, імя і імя па бацьку.

Вынікі конкурса будуць падведзены 14 чэрвеня а 14-й гадзіне. А назавуць пераможцу на фестывалі «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», які пройдзе 15 чэрвеня ў г. п. Мір у замкавым комплексе «Мір».

 

Сяргей Шычко

Прочитано 779 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии