Пятница, 06 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Судан: запрашэнне беларускім кнігавыдаўцам

З 17 па 29 кастрычніка 2019 года ў Хартуме, сталіцы Судана, адбудзецца XV Хартумская міжнародная кніжная выстаўка. Міністэрства культуры, турызма і помнікаў старажытнасці, а таксама Пасольства Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь звярнуліся ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з просьбай прыняць удзел у гэтай прэстыжнай у Афрыцы міжнароднай кніжнай выстаўцы.

Нагадаем, што Судан – краіна ва Усходняй Афрыцы. Мяжуе з Егіпетам, Лівіяй, Чадам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Паўднёвым Суданам, Эрытрэяй, Эфіопіяй. Насельніцтва Судана – 39 мільёнаў 500 тысяч чалавек. Афіцыйныя мовы – арабская і англійская. Вядомасць на тэрыторыі краіны маюць 142 мовы. 8 з іх зніклі ў апошні час. 134 выкарыстоўваюцца. У Канстытуцыі краіны запісана: «Усе карэнныя Мовы Судана ёсць нацыянальныя мовы і павінны паважацца, развівацца і заахвочвацца». І яшчэ з Канстытуцыі Судана: «Арабская мова ёсць галоўная мова ў Судане».

Не так шмат пісьменнікаў Судана маюць вядомасць у свеце. Назавём хаця б некаторых: Саліх Тайіб (яго раман «Сезон паломніцтва на Поўнач» перакладзены на шматлікія мовы народаў свету; твор лічыцца важнейшым арабскім раманам XX стагоддзя), Назер Мендэс, Табан Ло Лійанг (яго яшчэ лічаць і ўгандзійскім пісьменнікам).

На жаль, нічога не вядома пра пераклад твораў пісьменнікаў Судана на беларускую мову. Як не вядома, ці выдаваліся, друкаваліся творы пісьменнікаў Беларусі ў Рэспубліцы Судан. Відавочна, што ва ўмовах пашырэння інтэграцыі Беларусі ў сусветную прастору і кніжная выстаўка ў Хартуме можа стаць дзейсным мастом для культурных, літаратурных зносін Беларусі не толькі з Суданам, Усходняй Афрыкай, але і ўвогуле з усім далёкім ад Беларусі кантынентам.

 

Кастусь Ладуцька

Прочитано 821 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии