Суббота, 17 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кнігі беларускіх выдавецтваў – у Лісабоне

Для ўсіх, хто цікавіцца беларускім кніжніцтвам, добра вядомыя адрасы тых выстаў, кірмашоў, куды трапляюць кніжныя навінкі з Беларусі. Гэта – Варшава, Пекін, Масква, Санкт-Пецярбург, Прага… Да знаёмых адрасоў апошнім часам дадаюцца новыя. Сярод іх – Львоў, Палтава. А вось толькі што беларусы прынялі ўдзел у старэйшым у свеце кніжным кірмашы ў Лісабоне. Нам удалося пагутарыць з кіраўніком дэлегацыі дырэктарам ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа» Ігарам Маланяком.

– Ігар Мікалаевіч, здаецца, упершыню беларусы ўдзельнічаюць у кірмашы ў Лісабоне..?

– Так. На крайні выпадак нам нічога невядома пра ранейшы ўдзел беларускіх выдаўцоў, паліграфістаў у сапраўды грандыёзным выставачным праекце. Кірмаш у Партугаліі ладзіцца з 29 мая па 16 чэрвеня. Уражваюць бясконцыя рады кіёскаў, павільёнаў, дзе выкладзена прадукцыя выдавецтваў, дарэчы, не толькі кнігі, але і газеты, часопісы. Плошча пад гэта дзейства прадстаўлена па традыцыі ў парку Эдуарда VII. Кірмаш праводзіцца з 1930-х гадоў. І гэта свята стала культурным здабыткам у Партугаліі.

– Што ўжо прыкмецілі асаблівага ў праграме 89-га Лісабонскага кніжнага кірмашу?

– Шмат лекцый, шмат сустрэч з пісьменнікамі. Такога жывога камунікату, прызнацца, у нас не хапае. Мы яшчэ толькі вучымся гэтаму, яшчэ толькі развіваем асяроддзе зносін пісьменніка з чытачамі. Відаць па ўсім, што наведвальнікі ў захапленні ад набыцця кніг – як навінак, так і букіністычнай кнігі. Уражвае гнуткая сістэма зніжак. На дзіцячую літаратуру зніжкі складаюць да 50 адсоткаў ад кошту кнігі. Таму ж бацькі і ідуць на кірмаш з малымі дзецьмі, таму тут проста тоўпяцца падлеткі.

– На якіх мовах выкладзены кнігі на кірмашы?

– Канешне ж, найперш – на партугальскай. Але і шмат кніг на англійскай, рускай, іншых мовах. Ёсць кнігі і на беларускай мове. І гэта не толькі з асартыменту, які мы прывезлі з Беларусі.

– Значыць, можна выбудоўваць кнігагандлёвую лагістыку і з Партугаліяй?

– Чаму б і не?! Мяркуйце самі, краіна не так і далёка ад Беларусі. Па-другое, статыстыка сведчыць, што беларусы едуць у Партугалію. І не толькі адпачываць, але і па справах, на сталае месца працы. Да ўсяго астатняга мы і ў Мінску можам выдаваць кнігі на англійскай і нават партугальскай мовах, якія, канешне ж, маглі б быць запатрабаванымі і ў Лісабоне.

– А яшчэ ж не трэба забывацца, што ў нас ёсць кнігарня «Дружба» ў Мінску, паліцы якой якраз і разлічаны на асартымент, звязаны з кнігамі на розных мовах свету. Так што, спадзяюся і на развіццё гандлёвага камунікату з Партугаліяй, Лісабонам кніжным.

– Ігар Мікалаевіч, хто яшчэ, акрамя паліграфкамбіната імя Якуба Коласа, працуе на беларускім стэндзе на кірмашы ў Лісабоне?

– Нашу краіну прадстаўляюць выдавецтвы «Народная асвета», «Мастацкая літаратура», «Пачатковая школа». Мае калегі і па выстаўцы, і па супрацы ў кнігавыдавецкай справе адкрываюць для сябе новы кніжны свет, бяруць на ўзбраенне той досвед, які, зразумела, прыдасца ў Беларусі. Як не павучыцца на тым кніжным кірмашы, дзе экспанентамі з’яўляюцца 328 суб’ектаў кніжнай, паліграфічнай справы. А звычайна Лісабонскі кірмаш наведваюць каля 500 тысяч чалавек.

– Ці навідавоку самі пісьменнікі на Лісабонскім кніжным кірмашы?

– Здаецца, яны і ёсць галоўныя ўдзельнікі кірмашу. Бо на кожным кроку – аўтограф-сесіі, выступленні,чытанне вершаў, дыскусіі, прэзентацыі з удзелам аўтараў…

–  Што ж, поспехаў вам у знаёмстве з новымі прасторамі кніжнага свету! Хацелася б, каб выбудаваўся трывалы мост паміж Мінскам і Лісабонам у аспекце ўвагі да кнігі, кніжніцтва, прыгожага пісьменства.

 

Гутарыў Алесь Карлюкевіч, г. Лісабон, Партугалія – г. Мінск, Беларусь

Прочитано 701 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии