Суббота, 23 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

З 14 чэрвеня па 8 жніўня ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка «Пасланец мужнасці», прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

У жыцці Васіля Уладзіміравіча (1924–2003) так атрымалася, што ён двойчы перажыў падзеі Вялікай Айчыннай вайны – непасрэдна на фронце і праз свае неўміручыя творы. Ваенная проза В. Быкава – проза мужнасці і праўды. На свае ўласныя вочы пісьменнік бачыў здрадніцтва і сапраўдны подзвіг, маладушша і ахвяраванне сабой дзеля сябра, штодзённы гераізм звычайнага чалавека. Суровая праўда ў адлюстраванні вайны, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, абвостраная чалавечнасць, высокая патрабавальнасць у сцвярджэнні маральных прынцыпаў, лаканізм, дакладнасць і выразнасць апавядальнай манеры – вызначальныя якасці творчай манеры Васіля Быкава.

«Вартавы сумлення», «Праўдай адзінай», «Грамадзянін свету», «Двойчы перажытае» – чатыры раздзелы выстаўкі, якія знаёмяць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Не пакінуць абыякавымі «Сотнікаў», «Альпійская балада», «Абеліск», «Воўчая зграя», «Пайсці і не вярнуцца», «Знак Бяды», «У тумане», «Сцяна» і іншыя творы аўтара.

Асобна прадстаўлены шматлікія пераклады твораў Васіля Уладзіміравіча на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую, польскую і іншыя замежныя мовы.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 120 выданняў.

 

Падрабязнасці на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

 

Прочитано 1486 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии