Среда, 18 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Розгалас вітаецца

Вызначаны намінанты на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019—2020 гады.

Падчас пасяджэння экспертнага савета па прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019— 2020 гады адабраныя чатыры намінанты. Сярод прадстаўнікоў нашай краіны — галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра, заслужаны артыст Беларусі Віктар Бабарыкін. Ён вылучаны за стварэнне серыі канцэртных праграм 2009—2019 гадоў. Салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Аксана Волкава намінаваная за стварэнне сцэнічных вобразаў у галіне музычнага мастацтва, канцэртных праграм. Таксама сярод намінантаў — мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр Яфрэмаў за стварэнне кінафільмаў выхаваўчага і патрыятычнага характару, прысвечаных гераічнай барацьбе савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пастаноўку спектакляў рускай і сусветнай драматургіі. Ад расійскага боку на прэмію прэтэндуе цыкл адукацыйных анімацыйных фільмаў «Казкі старога піяніна», які распавядае пра знакамітых кампазітараў. Над праектам працаваў аўтарскі калектыў з Расіі (але з удзелам беларускіх аніматараў) — Ірына Марголіна, Аксана Чаркасава, Алена Пяткевіч і Ірына Кадзюкова.

 — Усе кандыдатуры, прадстаўленыя як з беларускага, так і расійскага боку, заслугоўваюць вялікай павагі, — падкрэсліла першы намеснік міністра культуры Беларусі і сустаршыня экспертнага савета Наталля Карчэўская. — Але далей нас чакае больш складаная праца: пераможца можа быць толькі адзін. Вельмі прыемна, што тыя работы, якія былі прадстаўлены намінантамі, шырока вядомыя не толькі беларускаму або расійскаму гледачу — яны папулярныя ў сусветнай мастацкай прасторы. Галоўныя крытэрыі, па якіх праходзіў адбор намінантаў, — мастацкая значнасць і ўклад у развіццё Саюзнай дзяржавы. Дарэчы, сума прэміі складае пяць мільёнаў рублёў.

 Старшыня Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Маргарыта Леўчанка дадала, што ўся творчая дзейнасць намінантаў накіраваная на развіццё інтэграцыі Беларусі і Расіі, на ўмацаванне культурных сувязяў двух народаў.

Наступнае пасяджэнне экспертнага савета адбудзецца 26 верасня ў Маскве. З 24 чэрвеня па 6 верасня — час грамадскага абмеркавання, калі разглядаюцца любыя водгукі пра намінантаў.

Вікторыя Аскера

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 1217 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии