Пятница, 20 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сангіта Бахадур, амбасадар і пісьменніца, заклікае да супольнай гуманітарнай працы

У Міністэрстве інфармацыі краіны прайшла рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Сангітай Бахадур.

 

Размова вялася пра многія медыйныя праекты, да ўдзелу ў якіх беларускі бок запрасіў індыйскіх журналістаў, кіраўнікоў мас-медыя. А гэта найперш – міжнародны медыя-форум «Партнёрства ў імя міру». Таксама ішло абмеркаванне магчымых стасункаў у галіне абмену інфармацыяй паміж агенцтвамі Беларусі і Індыі, стварэннем у вядучых газетах краін і на іх Інтэрнэт-парталах адпаведных рубрык – «Весткі з Беларусі» і «Весткі з Індыі». Спадарыня Сангітай Бахадур, якая і сама займаецца мастацкай літаратурай, паабяцала зрабіць свой унёсак у развіццё літаратурных, кнігавыдавецкіх стасункаў паміж Індыяй і Беларуссю, адзначыўшы, што нашы краіны і раней ядналі многія гуманітарныя інціыятывы. Пісьменнікі Індыі абавязкова прымуць удзел у рабоце Міжнароднага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», што звычайна праходзіць напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў верасні, а таксама ў Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», які адбудзецца ў Мінску ў лютым 2020 года.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч у сваю чаргу расказаў пра тое, што ў краіне досыць часта перакладчыкі і выдаўцы звярталіся да пераўвасаблення паэзіі і прозы Рабіндраната Тагора на беларускую мову. Сярод тых, хто спрыяў знаёмству беларускага чытача з класікам бенгальскай літаратуры, літаратуры Індыі, – і народны паэт Беларусі Якуб Колас. Адзін з раманаў Р. Тагора на беларускую пераклаў Сяргей Грахоўскі. А зусім нядаўна ў Мінску пабачыла свет кніга «Мая залатая Бенгалія» на мовах свету», у якой верш легендарнага паэта прадстаўлены ў перакладах на 50 самых розных моў.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1073 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии