Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прароцтвы Вераніцына

Паэма «Тарас на Парнасе» ўнікальная тым, што не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. паказала селяніна-беларуса цалкам станоўчым героем, але яшчэ і таму, што зрабіла больш важнае, асабліва для нашага таталітарнага мінулага стагоддзя, адкрыццё. 

Скульптурная кампазіцыя «Тарас на Парнасе» ў Гарадку.

Скульптурная кампазіцыя «Тарас на Парнасе» ў Гарадку.

Яе аўтар, Канстанцін Вераніцын, былы прыгонны, які воляю лёсу атрымаў свабоду і зрабіў затым неблагую кар’еру, напісаў дзівосную фантазію пра тое, што кожны, нават вонкава самы нязначны, чалавек мае права на свой Парнас.

Не трэба баяцца штурхацца сярод класікаў і падкласікаў, не трэба саромецца сваёй сярмяжнай світкі і лапцей. Пры заўсёднай упэўненасці і бадзёрасці можна па-добраму здзівіць нават самых высокіх багоў.

Зеўс ды астатняя паднябесна-антычная кампанія не дзівіцца творам Пушкіна ці Гогаля, Жукоўскага ці Лермантава. Багі ўжо ўсё гэта ведаюць, усё чыталі і перачыталі. А вось нечаканая пластычна-полечная імправізацыя Тараса як танец-перформанс іх па-сапраўднаму ўразіў.

Як справядліва адзначаў адзін крытык, падобным метафарычным чынам беларуская літаратура рэзка, імпэтна, для ўсіх нечакана, у адно імгненне, мінуючы часы ды эпохі, трапіла на Парнас, аказалася на роўных з літаратурай, скажам, тых жа ўсходніх братоў.

Выдатнае прадбачанне Вераніцына!

Паэма «Тарас на Парнасе», дзякуючы таму, што быццам мела «антырэлігійны» характар, высмейвала «рэакцыйных» Булгарына і Грэча, з прыязнасцю ставілася да простага селяніна, зрабіўшы яго галоўным героем, шмат выдавалася у 1930—1940-я гады.

Алесь Кучар уключае яе ў сваю хрэстаматыю па беларускай літаратуры (1934 г.) і ў прадмове робіць аберагальнае параўнанне: яму «Жыццё грэчаскіх багоў тут напамінае не жыццё радавітай арыстакратыі, а жыццё кулацкай, фальваркавай гаспадаркі, або збяднеўшага памешчыка, шляхціца» (Ал. Кучар. Тарас на Парнасе. / Літаратура. Хрэстаматыя для сярэдняй школы. Восьмы год навучання. Дарэволюцыйная літаратура. Менск, 1934).

Таксама Кучар, ведаючы вялікую папулярнасць паэмы ў Заходняй Беларусі, страховачна адзначаў: «Для беларускіх буржуазных нацыяналістаў твор “Тарас на Парнасе”… з’яўляецца “нацыянальным скарбам”; для нас — гэта твор, які з пазіцый памешчыцкага ліберала крытыкуе, высмейвае паасобныя бакі арыстакратычнага дваранства» (Ал. Кучар. Тарас на Парнасе. / Літаратура. Хрэстаматыя для сярэдняй школы. Восьмы год навучання. Дарэволюцыйная літаратура. Менск, 1934).

Хітрасць Кучара ў тым, што ён у падручніку для дзяцей у тыя часы, калі нельга было займацца рознай «нацыяналістычнай рыторыкай» (палову «нацдэмаў» па гэтым часе ўжо арыштавалі), назваў «Тараса на Парнасе» нацыянальным скарбам. Так, ён напісаў, што падобным чынам паэму называюць розныя там буржуазныя ворагі, але ў памяці чытача застаецца не гэтая рыторыка, а выразная ў сваёй крыштальнай яснасці думка — «Тарас на Парнасе» — нацыянальны скарб!

Алесь Кучар — чалавек неадназначных маральных якасцяў, але разам з тым інтэлектуал, эрудыт, які сапраўды любіў беларускую літаратуру (асабліва тую, якую афіцыйна мусіў ганіць). У 1930-я гады ён карыстаўся заўсёдна-выратоўчым правілам: хочаш сказаць тое, пра што сапраўды думаеш, што табе баліць — укладзі гэту фразу ў вусны адмоўнага героя альбо надай падобнай думцы вонкава-дэкаратыўны, быццам бы негатыўны сэнс.

Такім прыёмам, як бачна, Кучар у 1930-я карыстаўся неаднаразова. Дастаткова толькі прыгадаць, як у 1932 годзе ў юбілейным артыкуле, пры-свечаным Якубу Коласу, ён лаяў яго за «нацыяналізм» і прыводзіў адпаведныя вялікія цытаты, якія прамаўляў Лабановіч. Чытач не звяртаў увагі на «ваяўнічасць» крытыка, а заставаўся пад уражаннем слоў Якуба Коласа.

Дык вось, «Тараса на Парнасе» ў тагачаснай сталінскай Беларусі імкнуліся выдаваць. У 1934 годзе, як ужо згадвалася, Кучар публікуе яе ў сваёй хрэстаматыі. У 1939-м яна выходзіць асобным выданнем. Адразу пасля вайны, у 1945 годзе, з’яўляецца яшчэ адна кніга.

Чаму такая ўвага і такое жаданне нашых пісьменнікаў і супрацоўнікаў рэдакцый бачыць «Тараса на Парнасе» ў беларускіх кнігарнях? Таму што гэта вясёлы, гарэзлівы твор? Але ж ёсць, скажам, і байкі Крапівы. Справа тут не толькі ў непадманнай весялосці (хаця і гэта было важна для тых змрочных часоў).

У паэме Вераніцына галоўны герой трапляў да самых высокіх багоў. Ён, малы чалавек, размаўляў з імі як з роўнымі, ён высмеяў іх, паказаўшы, што не такія яны ўжо і ўсёмагутныя, ён паказаў сваю маральную ды і эстэтычную перавагу. І, галоўнае, застаўся пасля гэтай сустрэчы жывы!

Безумоўна, і Кучар, і Глебка з Броўкам, і Клімковіч з Лыньковым ды і астатнія ацалелыя пісьменнікі, якія жылі пад ціскам магчымасці штодзённага, штохвіліннага арышту, счытвалі з паэмы сваё: у вобразе Зеўса, Марса, Геркулеса ды іншых багоў і бажкоў можна было прадставіць тагачасную крамлёўскую наменклатуру з Іосіфам Сталіным на чале. Вераніцын іранізаваў з антычнай міфалогіі, а ў 1930-я найбольш праніклівыя і нязгодныя, не маючы магчымасці выказаць сваё стаўленне да крамлёўскіх уладаў, рабілі гэта іншасказальна, друкуючы вонкава бяскрыўднага «Тараса на Парнасе».

Вобраз простага палясоўшчыка, які трапіў на самы верх, не згубіўся там, выжыў і захаваў уласную годнасць, натхняў тых, хто мусіў выжываць, але ў больш страшную эпоху 1930-х гадоў.

Васіль Дранько-Майсюк

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 759 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии