Суббота, 20 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Мая Радзіма»: творчы падарунак паэтаў і празаікаў

  • Воскресенье, 23 июня 2019 19:04

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку кніга паэзіі і прозы «Мая Радзіма» (укладальнік і аўтар прадмовы – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах).

Пад адной вокладкай сабраны творы аўтараў вядомых – Міхася Башлакова, Віктар Гардзея, Навума Гальпяровіча, Сяргея Давідовіча, Алеся Жыгунова, Георгія Марчука, Казіміра Камейшы, Людмілы Кебіч, Алеся Карлюкевіча, Марыі Кобец, Уладзіміра Мазго, Міколы Маляўкі, Наталлі Касцючэнка, Змітрака Марозава, Міхася Пазнякова, Ігара Пракаповіча, Алеся Марціновіча, Дзмітрыя Пятровіча, Яўгена Хвалея, Алены Стэльмах, Міколы Чарняўскага, Міколы Шабовіча, Уладзіміра Саламахі, Віктара Шніпа, Івана Юркіна. Вось што піша ў прадмове да кнігі Алена Стэльмах: «Нашы літаратары нарадзіліся ў розных кутках Беларусі, узлюляныя хвалямі сваіх рэк, натоленыя пахамі сваіх лугоў і палеткаў, зведаўшыя спагаду і добразычлівасць сваіх землякоў. Кожны з твораў, прадстаўленых у зборніку, – гэта жыццёвая мініяцюра пра блізкае, усцешлівае для кожнага з нас. І ў той жа час творы, аб’яднаныя ў адну кнігу, сталі своеасаблівым майстэрскім узорам, пэўным носьбітам адчування шматгалосай Радзімы – нашай любай, роднай Беларусі». І далей: «Асаблівасць гэтага зборніка яшчэ і ў тым, што, трымаючыся за падмурак нацыянальнай спадчыны, у тым ліку і літаратурнай, пісьменнікі-сучаснікі прадстаўляюць повязь пакаленняў у лучнасці з новымі жыццёвымі абсягамі. Паняцце Радзімы дзякуючы майстрам слова становіцца яшчэ больш ёмістым, глыбінным, па-свойму нават сакральным…»

Можна смела гаварыць пра тое, што мастацка-публіцыстычны зборнік «Мая Радзіма» – добры падарунак ад Выдавецкага дома «Звязда» і пісьменнікаў чытачу ў Год малой радзімы.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 716 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии